Румынія і Балгарыя з новага года паўнавартасна ўвойдуць у Шэнгенскую зону
Румынія і Балгарыя са студзеня 2025 года цалкам далучацца да Шэнгенскай зоны і адкрыюць межы з Еўрасаюзам, паведамляе Reuters са спасылкай на прэм'ер-міністра Румыніі Марчэла Чалаку. Раней абедзве краіны адкрылі паветраныя і марскія межы, а цяпер чарга дойдзе і да сухапутных.
Перамовы аб адкрыцці наземных межаў ішлі на працягу ўсяго 2024 года.
У пятніцу, 22 лістапада, у Венгрыі пройдзе сустрэча міністраў унутраных спраў Аўстрыі, Румыніі і Балгарыі. На ёй, па словах Чалаку, будзе зацверджаны «фінальны дакумент». Пасля ён будзе ўхвалены парламентам Нідэрландаў, які раней адмаўляўся зацвердзіць далучэнне да Шэнгену Балгарыі.
Чалаку ў сваім каментарыі не згадаў Балгарыю, але працэс далучэння дзвюх краін да Шэнгенскай зоны разглядаецца як пакетная здзелка.
Reuters адзначае, што Румынія і Балгарыя размешчаныя на асноўных маршрутах незаконнага гандлю зброяй, наркотыкамі і людзьмі. Нягледзячы на гэта, Еўракамісія заявіла, што стараннае расследаванне пацвердзіла адпаведнасць абедзвюх краін усім патрабаванням Шэнгенскай зоны.
Румынія і Балгарыя — члены Еўрасаюза і НАТА. Яны далучыліся да Шэнгенскай зоны, якая складаецца з 29 краін, у сакавіку 2024 года, аднак адкрылі толькі марскія і паветраныя межы. Гэта адбылося пасля дасягнення частковага пагаднення з Аўстрыяй, якая першапачаткова выступала супраць далучэння Румыніі і Балгарыі.
Улады Аўстрыі спасылаліся на тое, што ў абедзвюх краінах па-ранейшаму занадта высокі ўзровень нелегальнай іміграцыі, таму ім неабходна прыкласці больш намаганняў для яе прадухілення.
Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў
Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію
Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў
Адна з краін ЕС стала больш ахвотна выдаваць візы беларусам. Як з гэтага скарыстацца?
Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады
Італія спрасціла правілы падачы на шэнгенскую візу
ЕС адклаў увядзенне новай сістэмы ўезду і выезду
Каментары