Звычайная клумба побач са звычайнай панэлькай па вуліцы Дамброўскага.
«Гэтая ружа, здаецца, пераблытала даты ў календары! Вось такі сюрпрыз у лістападзе», — дзеліцца чытачка Newgrodno.by фота квітнеючай ружы.
Звычайная клумба побач са звычайнай панэлькай па вуліцы Дамброўскага. Складана сказаць, як даглядалі гэтую кветку і даглядалі наогул.
«Але яна адным сваім выглядам сагравае і падымае настрой!», — кажа чытачка. А яшчэ яна вельмі перажывае, каб ружу не зрэзалі.
Каментары