Аўто

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?

Пакупнікі аўто з ЗША і кампаніі-пасярэднікі пачалі скардзіцца, што літоўская мытня перастае афармляць аўтамабілі з пэўных катэгорыі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Новыя неагучаныя абмежаванні?

З сярэдзіны чэрвеня праз Літву ў Беларусь можна было вывозіць аўтамабілі са Штатаў ва ўзросце да 5 гадоў толькі з аб’ёмам рухавіка да 1,9 літра. Электрамабілі і гібрыды маладзейшыя за 5 гадоў не выпускалі ў Беларусь, патрабуючы даведку ад вытворцы, якую дэ-факта атрымаць немагчыма.

Аднак з цягам часу патрабаванні літоўскай мытні зноў сталі больш строгімі.

Для афармлення транзітнай дэкларацыі на аўто з аб’ёмам ад 1501 см³ да 1900 см³ пачалі патрабаваць даведку ад еўрапейскага дылера з указаннем клірэнсу.

Уласнае меркаванне можа быць важнейшае за даведку

Пры гэтым дэкларанты папярэджваюць, што нават наяўнасць даведкі, у якой пазначана, што клірэнс дазваляе аформіць транзіт, не гарантуе станоўчага рашэння, бо літоўская мытня ўсё роўна можа адмовіць у выпісцы транзітнай дэкларацыі на сваё меркаванне.

Акрамя таго, некаторыя адзначаюць, што схема з афармленнем і вывазам такіх аўто праз Польшчу таксама больш не працуе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пакупнікам падсанкцыйных аўто варта рыхтавацца да вялікіх выдаткаў

Кампаніі, якія аказваюць пасярэдніцкія паслугі па куплі аўто з ЗША, ужо пачалі прапаноўваць сваім кліентам, якія набылі машыны старэйшыя за 5 гадоў, перанакіроўваць іх на Грузію, бо шанец даставіць такія аўто праз Літву мізэрны. 

Машыны, на якія з тых ці іншых прычын літоўская мытня не афармляе транзітныя дэкларацыі на Беларусь, пакупнікам давядзецца вывозіць альтэрнатыўнымі шляхамі. А гэта дадатковыя 4,5—6 тысяч еўра на лагістыку. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Частка беларускіх кампаній пасля падзей пачатку лета цалкам адмовілася ад працы з портам Клайпеда, абгрунтаваўшы такое рашэнне тым, што літоўскі порт больш не выглядае надзейным партнёрам. 

Грузія зноў у выйгрышы?

Адметна, што Грузія забараніла рээкспарт падсанкцыйных аўто з ЗША ў Расію і Беларусь яшчэ летам 2023 года. Але забарона носіць хутчэй фармальны характар. Натуральна, што грузінская мытня не афармляе дакументы на пакупнікоў з РБ і РФ. Гэта робіцца праз падстаўных грамадзян і кампаніі з трэціх краін, такіх як Азербайджан, Казахстан ці Кыргызстан. 

Каментары

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 35

Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

У цэнтры Мінска знікла святло — у тым ліку на плошчы Незалежнасці3

Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў18

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»4

Лукашэнка перад пачаткам нарады наехаў на Галоўчанку і Косінца, што тыя не так селі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →