Здароўе11

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму

Вынікі новага даследавання паказалі, што папулярныя прэпараты для зніжэння вагі паспяхова змагаюцца з расстройствамі, звязанымі з ужываннем алкаголю.

Ozempik Азенпік Озенпик
Фота: www.ozempic.com

Вынікі новага даследавання, праведзенага вучонымі з Фінляндыі і Швецыі, паказала, што прэпараты Ozempic, Wegovy і Victoz, якія імітуюць гармон GLP-1 і ў першую чаргу накіраваны на лячэнне цукровага дыябету другой ступні і атлусцення, могуць дапамагчы з алкагольнай залежнасцю.

Як пішуць аўтары ў сваім артыкуле ў часопісе JAMA Psychiatry, яны прааналізавалі медыцынскія запісы 228 тысяч чалавек з дыягназам «расстройства, звязанае з ужываннем алкаголю» за перыяд з 2006 па 2023 год. Ва ўсіх гэтых пацыентаў таксама было атлусценне ці дыябет другога тыпу.

Даследаванне выявіла цікавы эфект семаглутыду (актыўны інгрэдыент у Ozempic і Wegovy) і ліраглутыду (актыўны інгрэдыент у Victoza) на спажыванне алкаголю і звязаныя з ім праблемы. Так, людзі, якія іх прымалі, ужывалі менш алкаголю і радзей траплялі ў бальніцу па прычынах, звязаных з празмерным ужываннем алкаголю, чым іх равеснікі, якія не выкарыстоўвалі гэтыя прэпараты.

Аўтары адзначаюць, што эфектыўнасць прэпаратаў з семаглутыдам ці ліраглутыдам аказалася вышэйшай, чым у стандартных лекаў, спецыяльна прызначаных для лячэння алкагольнай залежнасці.

Так, сярод 4321 чалавека, які выкарыстоўваў GLP-1 прэпараты, якія змяшчаюць семаглутыд, толькі 222 чалавека (5%) былі шпіталізаваны па прычынах, звязаным з ужываннем алкаголю. Гэта значна менш, чым у тых, хто прымаў адмысловыя лекі для лячэння залежнасці. Там такіх выпадкаў было 40%.

Як піша Forbes, вынікі іншага даследавання, апублікаваныя ў часопісе Addiction, паказалі, што

ў пацыентаў з алкагольнай залежнасцю, якія прымалі прэпараты класа GLP-1, эпізоды запойнага п'янства адбываліся на 50% радзей, чым у іншых удзельнікаў. Акрамя таго, у людзей з апіёіднай залежнасцю верагоднасць перадазіроўкі знізілася на 40%.

Навукоўцы мяркуюць, што такі эфект GLP-1-прэпаратаў можна патлумачыць іх уплывам на вобласці мозгу, звязаныя з выпрацоўкай дафаміну. GLP-1 зніжае выпрацоўку гэтага «гармону задавальнення», што прыводзіць да аслаблення адыктыўных паводзін.

Аўтары папярэджваюць, што атрыманыя вынікі неабходна інтэрпрэтаваць з асцярожнасцю. Для таго, каб гаварыць з упэўненасцю, патрэбны дадатковыя клінічныя выпрабаванні.

Каментары1

  • Гы
    20.11.2024
    А ад аўтарытарызма ён ня лечыць? :)

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч23

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Ганконгу 45 лідараў дэмакратычных пратэстаў 2019 года прысудзілі да турэмных тэрмінаў

Украіна ўпершыню ўдарыла ракетай ATACMS па аб'екце на тэрыторыі Расіі2

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Пуцін зацвердзіў новую ядзерную дактрыну. У ёй ёсць пункт, звязаны з Беларуссю23

Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго «пакусаў» Зянон Пазняк6

У прытулку ў дзяўчыны 80 сабак, але грошай на корм не засталося5

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках27

У Бабруйску малады мужчына памёр з-за атручвання дымедролам1

Гумарыст Яўген Крыжаноўскі расказаў, што цяпер працуе на Петрасяна. І патлумачыў, як туды трапіў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч23

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →