Трагедыяй скончыўся п'яны канфлікт у адной з сем'яў у Баранавічах увечары 18 лістапада.
62-гадовы гараджанін піў спіртное са сваёй жонкай у сябе дома на кухні. Было ўжо даволі позна, калі пара пачала лаяцца. Крыкі разбудзілі іх 33-гадовага сына, які спаў у суседнім пакоі. Ён выйшаў на кухню і зрабіў некалькі заўваг бацьку, папрасіў не абыходзіцца так груба з маці, распавядае «Наш край».
Гэта стала падставай для новага канфлікту, цяпер ужо паміж мужчынамі. У нейкі момант бацька схапіў нож са стала і тры разы ўдарыў сына ў грудзі. Раны аказаліся смяротнымі.
Бацьку затрымалі.
Каментары