Палітвязень Сяргей Моніч не выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну
Супраць яго заведзена новая справа.
Сяргей — жыхар Заслаўя, мае двух непаўналетніх дзяцей. Яго затрымалі 21 снежня 2020 года. У красавіку 2021 года судом Мінскага раёна быў асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП — забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства), за нанясенне надпісу «Кубракоў — фашыст» па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку — марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту па ч. 1 арт. 328 КК да 3 гадоў калоніі.
Па інфармацыі dissidenby, палітвязень мусіў выйсці на волю яшчэ 21 жніўня. Сваякі вязня не ведаюць нічога пра новую справу, а ў калоніі адказалі, што вязень змешчаны ў ШІЗА да 9 верасня.
Вядома, што адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 увесь час ціснула на Сяргея і часта змяшчала ў штрафны ізалятар.
Каментары