Стала вядома, што Гомельскі абласны суд пачне разглядаць 14 верасня справу музыкаў-палітвязняў у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Салоўскі, піша «Вясна».
Палітзняволеных музыкаў вядомага беларускага гурта Tor Band Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА.
У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле 4-х крымінальных артыкулаў: ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім); арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь); арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Каментары