Грамадства77

«Гучыць як эпічнае трызненне». У навучальных установах Брэста забараняюць песні на замежных мовах — BG.Media

У Маскоўскім раёне Брэста забаранілі на ўсіх школьных мерапрыемствах выконваць і ўключаць песні на замежных мовах, паведаміў выданню BG.Media работнік адной з устаноў адукацыі горада на ўмовах ананімнасці. Афіцыйнага пацвярджэння такога рашэння пакуль няма, але і падстаў не верыць сваёй крыніцы, як адзначае выданне, у яго няма таксама.

«Гучыць як эпічнае трызненне, але дырэктары школ на поўным сур'ёзе заявілі пра гэта. Самы «сок» у школах, якія спецыялізуюцца на вывучэнні замежных моў. У іх таксама нельга спяваць песні на замежных мовах», — расказаў суразмоўца выдання.

Ён лічыць, што кіраўніцтва школ і гімназій Ленінскага раёна Брэста будзе прытрымлівацца такой жа палітыкі. У Маскоўскім «не сталі парыцца» і адразу даслалі паперу, а ў Ленінскім — гэта ініцыятыва кіраўніцтва.

«У нас тое самае, толькі негалосна. Наша дырэктарка яшчэ ў канцы мінулага года як вар'ятка бегала і забараняла замежныя песні, — адзначыў работнік адукацыі. — Уся шуміха праз «жудасны ўплыў Захаду».

Па яго словах, забарона распаўсюджваецца на выкананне і ратацыю песень на замежных мовах на школьных святах, конкурсах, гульнях, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах. 

Падобныя захады добра ўпісваюцца ў агульную палітыку, якой апошнім часам трымаецца Міністэрства адукацыі ў дачыненні да «заходніх уплываў». Так, летам спецыяльная група Мінадукацыі старанна правярала кабінеты гісторыі, геаграфіі і замежных моў. У выніку маніторынгу ва ўстановах адукацыі прыбралі брытанскія сцягі, каб яны «не дамінавалі над беларускімі».

А намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай нядаўна ў ток-шоу «Па сутнасці» тэлеканала СТБ заявіў, што «трэба не вывучаць і пагружацца ў культуру і гісторыю носьбітаў мовы, а ведаць сваю культуру і гісторыю на замежнай мове, у гэтым няма нічога дрэннага, наадварот, карысна».

Каментары7

  • дзядок
    02.09.2023
    Пярэдазень усталявання сяброўскіх, цёплых, нават сардэчных адносін з Кім Чэн Ынам і з талібамі.
  • Вось
    02.09.2023
    «У Маскоўскім раёне Брэста забаранілі… кіраўніцтва школ і гімназій Ленінскага раёна Брэста будзе прытрымлівацца такой жа палітык…». А што вы чакаеце ад лукашыстаў, калі ў краіне спрэс усё маскоўскае і ленінскае.
  • Felix
    02.09.2023
    Sapientis sat!

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі37

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →