Грамадства66

У Асіповічах затрымалі рэканструктара. Раней ён выступаў на «Лініі Сталіна»

Шмат гадоў мужчына ўваходзіць у асіповіцкі вайскова-патрыятычны клуб «Штык».

Сяргей Батура. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Затрыманаму Сяргею Батуру 52 гады, і ён з Асіповічаў. Калі верыць сацсеткам, мужчына пасля школы паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (цяпер — Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж). З 1990 па 1992 год праходзіў службу ў супрацьтанкавым дывізіёне, які знаходзіўся ва Уруччы.

Мужчына працуе звычайным слесарам, але ягонае сапраўднае захапленне — рэканструкцыя. Шмат гадоў Сяргей Батура ўваходзіць у асіповіцкі вайскова-патрыятычны клуб «Штык», які штогод выступае, да прыкладу, на фестывалях рэканструкцыі бітваў часоў Другой сусветнай вайны на «Лініі Сталіна», а таксама на некалькіх іншых фестывалях.

Мужчыну вінавацяць у «каментаванні» і ў тым, што ён быццам бы зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Праўда, аніякіх доказаў гэтаму не прыводзіцца — часта сілавікі прымушаюць людзей так агаворваць сябе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • mikola
    02.09.2023
    Dobra vygljadae ! Jak zyvy.......Geta fotazdymak czasou vainy (1941...)?
  • Глеб Жэглоў
    02.09.2023
    Ніхто не замечае самага галоўнага ў такіх навінах: супраць лукашыстаў амаль усе беларусы за выключэньнем пагрэшнасьці (лукашысты безмозглыя) ў некалькі адсоткаў. Гэта навіны па стаўшым вядомым фактам, а колькі не папаўшых у навіны? Колькі насамрэч звальняюць з прац засвяціўшыхся перад імі сумленных беларусаў, а колькі яшчэ тых хто "скрыўся ў лесе"? Мяркую па тым, што бачу вакол сябе.
  • Ігар з Ліды
    02.09.2023
    mikola, ты, калі з раніцы пачынаеш выпіваць, то закусвай добра, бо ўвесь дзень яшчэ наперадзе, а табе яшчэ столькі лухты пісаць...

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →