У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне
Невядомы праходзіў міма навагодняй інсталяцыі і вырашыў забраць яе частку на памяць.
У цэнтры Гродна ноччу скралі Дзеда Мароза. Але не ўсяго: невядомы забраў з сабой ногі навагодняга чараўніка.
Фігура Дзеда Мароза, які дастаўляе падарункі, была часткай навагодняй інсталяцыі каля аднаго з бараў. Аднак у ноч з нядзелі на панядзелак Дзед Мароз застаўся без ног. На відэа з камер відаць, як невядомы, смеючыся і жартуючы са знаёмым, забірае частку інсталяцыі і выносіць яе, піша Newgrodno.
Уладальнікі бара абвясцілі ўзнагароджанне за любую інфармацыю пра злодзея або постаць. Яны таксама прапанавалі мужчыну ананімна вярнуць ногі Дзеда Мароза на месца, пакінуўшы іх ля ўваходу ў бар.
Каментары