Кіно11

Складзены спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю

Рэйтынг найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю склалі кінаэксперты і дзейныя фільммэйкеры з ініцыятывы Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA). Спіс падрыхтавалі да 100-годдзя беларускага кіно, што адзначаюць сёлета 17 снежня.

ідзі іглядзі.jpg
Кадр з фільма «Ідзі і глядзі»

У спіс найлепшых беларускіх фільмаў увайшлі 50 стужак, агулам жа ў індывідуальных спісах экспертаў згаданыя 174 карціны. У фармаванні рэйтынгу ўзялі ўдзел 49 чалавек. Такім чынам, гэта найбольш шырокае апытанне, якое дасюль праводзілася на гэтую тэму, з пункту гледжання як рэпрэзентацыі фільмаў, гэтак і колькасці экспертаў.

50 стужак, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, размешчаныя на сайце BIFA — разам з сінопсісамі, фестывальнымі гісторыямі фільмаў і каментарамі экспертаў. Тут жа можна знайсці індывідуальныя спісы кожнага з удзельнікаў апытання: у ім узялі ўдзел беларускія рэжысёры, кіназнаўцы, фестывальныя арганізатары, а таксама замежныя прафесіяналы сферы.

Першае месца ў рэйтынгу заняла антываенная драма «Ідзі і глядзі» Элема Клімава супольнай вытворчасці савецкіх кінастудый «Беларусьфільм» і «Масфільм», за якую прагаласавалі 26 рэспандэнтаў. 

З мінімальным адрывам на другім месцы размясцілася індзі-карціна «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі, што набрала 24 галасы. Стужку знялі ўжо ў незалежнай Беларусі, яна, як і «Ідзі і глядзі», паказвае партызанскі рух часу Другой сусветнай вайны, але з альтэрнатыўнай перспектывы.

Трэцяе месца займае фільм Валерыя Рубінчыка «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980 год).

У першую дзясятку ўвайшлі таксама фільмы «Цераз могілкі» Віктара Турава, «Прыгоды Бураціна» Леаніда Нячаева, «Усходні калідор» Валянціна Вінаградава, «Мяне завуць Арлекіна» Валерыя Рыбарава, «Заўтра» Юліі Шатун, «Выпадак з пацаном» Сяргея Лабана.

З 50 фільмаў, прызнаных найлепшымі, 30 знятыя пасля распаду СССР. Паводле крытэраў, у рэйтынг маглі быць залучаныя фільмы, знятыя беларусамі (паводле самаідэнтыфікацыі) у любой з краін свету, і фільмы, знятыя любымі рэжысёрамі на беларускіх кінастудыях.

Адлік беларускага кіно традыцыйна вядзецца з 17 снежня 1924 года, калі была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно» (сёння «Беларусьфільм»).

Каментары1

  • Такешы
    18.12.2024
    У "Ідзі і глядзі" зняўся хлопчык, які сам стаў махровым фашыстам-пуціністам. Такая іронія...

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў64

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме4

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»13

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць