Каментары да артыкула

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?

  • Вітаўт
    17.12.2024
    Адзінага ў Макея нельга адняць - ён быў талентавітым акторам. Алейнік, Рыжанкоў, Амбразей - нават побач не стаялі. Макей стаў сапраўднай знаходкай для Лукашэнкі, здольнай пудрыць мазгі заходнім палітыкам, маўляў моцная дыктатура Лукашэнкі - гэта вымушаная ўмова захавання незалежнасці, калі побач Расея, але ў рэшце рэшт і яна здольная да дэмакратычнай эвалюцыі. І гэта хАвалі і раз за разам наступалі на адныя і тыя ж граблі. Ня гледзячы на тое, што ня варта чакаць нічога добрага ад шматгадовага сябра найбліжэйшага атачэння дыктатара.
    Пасля жніўня 2020 Макей адразу ж прыняўся за старое - адбельваць імідж узурпатара і каналізаваць абурэнне захаду ў бясконцую чаргу заклопочаннасцяў. І варта заўважыць, што не без поспехаў. Першыя тры пакета санкцый прымаліся з вялічэзным рыпаннем і ўсё роўна заставаліся сімвалічнымі. К вясне 2021 масавыя пратэсты збольшага былі здушаныя. Але рэжым ня мог нічога зрабіць з цэнтрамі супраціву і СМІ за мяжой, якія працягвалі адвакатаванне беларускай тэматыкі і даносілі праўду аб стане рэчаў унутры краіны, з-за чаго Макея ды іншых эмісараў Лукашэнкі мо слухалі, але сур'езна больш не успрымалі. З-за чаго давялося саджаць самалёт з Пратасевічам.
    А кропку ў намаганнях Макея паставіў саўдзел Лукашэнкі ў агрэсіі. Пасля гэтага ўсім стала зразумела, што Макею з ягонымі хітрыкамі больш нічога ня свеціць. Апроч цалкам ужо адарванага ад рэчаіснасці узурпатара. Тая адарванасць і стала для Макея ракавой.