Грамадства1919

Азараў патлумачыў, што адбываецца са звесткамі з плана «Перамога»

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў адказаў на пытанні чытачоў «Нашай Нівы» пра план «Перамога» і кантакты беларусаў, якія ў ім захоўваюцца.

Аляксандр Азараў. Фота Нашай Нівы
Аляксандр Азараў між Валерам Кавалеўскім і Святланай Ціханоўскай. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ці не адбылося зліву звестак беларусаў з плана «Перамога» праз канфлікт у «Байполе»?

— План «Перамога», бот плана «Перамога», акаўнт «Байпола», на які пісалі людзі, — усё знаходзіцца ў бяспецы, і аніякія звесткі нікуды ніхто не зліў. Мы гарантуем бяспеку.

Што сталася са звесткамі, якія перадалі «Байполу» беларусы?

— Поўныя асабістыя даныя нам ніхто не перадаваў, людзі адказвалі на пытанні: ці праходзілі яны вайсковую службу, што гатовыя рабіць, у якім населеным пункце і раёне горада жывуць і, можа быць, дзе працуюць.

Там няма ні нумароў тэлефонаў, ні мэйлаў, ні імёнаў і прозвішчаў. Усе нібыта «злітыя базы» — гэта ўкіды спецслужбаў Беларусі.

Наша база зашыфраваная з дапамогай складанага алгарытму, нават калі яе адкрыць — ты нічога там не зробіш. Там усё ў шыфрах.

Якія ўвогуле звесткі захоўваюцца ў базе плана «Перамога»?

— Там захоўваюцца звесткі з анкетнага апытання і id тэлеграм-акаўнтаў. «Дэананімізаваць» чалавека па id можна, хоць і складана, але для гэтага трэба ведаць, што чалавек увогуле запісаўся ў план. Даведацца гэта напэўна немагчыма, бо немагчыма атрымаць базу звестак, і інфармацыя адтуль не ўцякала і не ўцячэ.

Якім чынам арганізавана сувязь унутры плана «Перамога» і як не папасціся на фэйкі?

— Уся камунікацыя ў межах плана «Перамога» адбываецца выключна праз арыгінальны бот. І ўсё, аніякіх іншых шляхоў сувязі няма.

У бот немагчыма нічога запісаць, акрамя анкетных звестак. Таму, калі з вамі захоча звязацца прадстаўнік плана «Перамога», з бота плана прыйдзе паведамленне. Да прыкладу: «Просьба выйсці на сувязь з гэтым акаўнтам». І там будзе спасылка на акаўнт супрацоўніка «Байпола». Але, яшчэ раз, пераправерце двойчы, каб гэта быў арыгінальны — арыгінальны! — бот.

Як зараз звязацца са стваральнікамі плана «Перамога»?

— Нашы кантакты ўказаныя на сайце «Байпола», з сацыяльнымі сеткамі ўсё вырашаецца. Таксама мы кантралюем наш кантактны акаўнт. Усе ахвотныя могуць задаць туды свае пытанні.

Ці магчыма «выпісацца» з плана «Перамога»?

— Расказваць, як выпісацца з плана, — гэта як здрада радзіме для мяне, бо я веру ў план «Перамога» і ў тое, што ён важны для вызвалення Беларусі. Мы заклікаем змагацца з рэжымам, а не здавацца яму ў палон. Хто баіцца, той не пераможа!

Вы будзеце працягваць вашу дзейнасць?

— Так, у нас усё ў парадку. Мы вырашаем унутраныя праблемы і працягнем змаганне з рэжымам Лукашэнкі да перамогі.

Чаму беларусы мусяць даверыцца плану «Перамога»?

— Яму раней даверыліся рэйкавыя партызаны, удзельнікі акцыі ў Мачулішчах і іншыя людзі, якія дзейнічаюць, каб вярнуць у Беларусь законнасць і правапарадак. І кожны раз звесткі пра ўсіх удзельнікаў былі ў бяспецы. Таму я лічу, што мы дастаткова добра абаранілі і працягваем абараняць даныя ўдзельнікаў плана.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Беня
    25.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Нгш
    25.06.2023
    Когда все под колпаком и телефоны даже в электричках пррверяют, коммуникация происходит через чат бот, а он в аккаунте телеграмма всегда на виду. Гениальный и очень конспиративный способ коммуникации. И на что тогда им сотрудничество с киберами?
  • EMIL
    25.06.2023
    [Рэд. выдалена]

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →