Stadler пакуль не закрывае свой завод у Беларусі і гатовы яго перазапусціць, калі знімуць санкцыі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы карпарацыі за першую палову 2023 года.
У гэтым дакуменце паведамляецца, што прадпрыемства пад Мінскам працягвае працаваць у строгай адпаведнасці з абмежавальнымі мерамі, уведзенымі супраць Беларусі.
«Stadler захоўвае завод у Беларусі для таго, каб перазапусціць яго, як толькі санкцыі будуць знятыя», — адзначана ў справаздачы.
Прадпрыемства па вытворчасці рухомага саставу працягвае працаваць на замовы ад краін постсавецкай прасторы: напрыклад, у яго ёсць буйная доўгатэрміновая замова ў Казахстан на 537 вагонаў са спальнымі месцамі. Ёсць таксама пастаўкі ў Нарвегію і Аўстрыю.
Але ўвогуле з-за санкцый карпарацыя спачатку скараціла вытворчыя магутнасці, а потым і зусім загаварыла аб пераносе часткі вытворчасці з Фаніпаля ў Польшчу і Швейцарыю.
Чытай таксама:
«На пуцях метрапалітэна высокае напружанне». Якія яшчэ існуюць стэрэатыпы пра беларускі транспарт?
Кампанія «Штадлер» пакуль застаецца ў Беларусі?
«Штадлер Мінск» адмовіўся пастаўляць цягнікі для сталічнага метро
Каментары