Вайна33

Як маленькая група байцоў зрабіла магчымым вызваленне Рабоціна. Гісторыя, вартая Галівуда

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба распавёў акалічнасці поспеху контрнаступлення ўкраінскіх абаронцаў у вёсцы Рабоціна ў Запарожскай вобласці.

Вайскоўцы 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ паднялі сцяг Украіны ў сяле Рабоціна (Запарожская вобласць). Скрын відэа

Кулеба на канферэнцыі паслоў Францыі распавёў, што проста цяпер Узброеныя сілы Украіны працягваюць прасоўвацца наперад у ходзе контрнаступлення, піша «УП».

«Гэта надзвычай складана. Колькасць мінных палёў і фартыфікацый беспрэцэдэнтная. Расійскія дроны, верталёты і самалёты дамінуюць у паветры. Але нам паступова ўдаецца. Некалькі дзён таму мы прарвалі расійскую абарону на адным з самых складаных участкаў фронту і вызвалілі стратэгічна важны населены пункт Рабоціна», — распавёў Кулеба.

Паводле яго, некалькі месяцаў украінскае падраздзяленне вяло бесперапынныя штурмы на гэтым участку фронту, але з-за знясілення і страт у нейкі момант страціла здольнасць працягваць наступ. Тады былі прынятыя «радыкальныя рашэнні»: у падраздзяленні змянілі кіраўніцтва.

Міністр распавёў, што новы камандзір папрасіў сабраць матываваных і гатовых выконваць баявыя задачы байцоў. Была створана зводная група з 31 байца, траціна з якіх не мела баявога вопыту, але ўсе яны мелі веды і волю да перамогі.

Па словах Кулебы, дзякуючы лідарству камандзіраў і сяржантаў гэтая група наладзіла «гарызантальныя сувязі» з сумежнымі падраздзяленнямі і прыступіла да працы на лініі судакранання.

«За 18 гадзін яны прапаўзалі літаральна на жыватах кіламетры мінных палёў, дзе на кожны квадратны метр расіяне паставілі па шэсць мін», — сказаў ён.

Падраздзяленне выбіла з пасадак расейцаў і двое сутак трымала пазіцыю, пакуль не падышло падмацаванне.

«Пасля гэтая група прайшла яшчэ 10 кіламетраў з заплечнікамі па 35-40 кілаграмаў вагі па мінных палях. Яны паспелі толькі коратка перавесці дыханне і адразу пайшлі на штурм умацаваных расійскіх пазіцый, выбілі ворага адтуль і пратрымаліся да падыходу асноўных сіл.

Усяго за 40 дзён гэта падраздзяленне правяло шэсць штурмаў і дзве выведкі. 

Група з 31 чалавека выканала працу цэлага батальёна, які павінен быў бы складацца дзесьці з 400 чалавек. Страты склалі 7 параненых, з якіх адзін цяжкі, ён наступіў на міну.

Фактычна праца гэтай групы зрабіла магчымым наступ цэлай брыгады на Рабоціна і яго вызваленне пасля тыдняў штурмаў. Пасля замацавання на яго флангах мы адкрываем шлях на Такмак і, нарэшце, Мелітопаль і мяжу з Крымам», — сказаў Кулеба.

Сілы абароны Украіны спрабуюць прасоўвацца з контрнаступленнем у кірунку Такмака і Мелітопаля ў Запарожскай вобласці.

22 жніўня стала вядома, што ўкраінскія абаронцы з 47 брыгады з боем увайшлі ў сяло Рабоціна Запарожскай вобласці і арганізавалі эвакуацыю мірных жыхароў, расейцы тады абстрэльвалі сяло з артылерыі.

23 жніўня, у Дзень Дзяржаўнага сцяга Украіны, галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны апублікаваў відэа з Рабоціна: над вёскай лунаў украінскі сцяг.

28 жніўня намеснік міністра абароны Ганна Маляр пацвердзіла, што сілы абароны цалкам вызвалілі сяло Рабоціна.

Каментары3

  • Хронікі бытавога гераізму
    30.08.2023
    Няма з чым нават параўнаць гэткі безпрэцэдэнты гераізм. Насеце ж, украінцы, сваіх герояў на руках і не забудзьцеся на іх пасьля вайны, бо няма той узнагароды, што здольная адлюстраваць недасяжную вышыню іхнае подзьвігу. Нават уявіць сабе немагчыма, як яны гэта зьдзейсьнілі, толькі што з Боскай дапамогай.
  • Подполковник Кутыркин
    30.08.2023
    Взяли ,вернее ,освободили деревню...Это большой успех контрнаступления...
  • На кого это рассчитано?
    30.08.2023
    Долго провисел?

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →