Грамадства22

ГУБАЗіК прыйшоў і да сяброў дзяўчыны, пра затрыманне якой мы паведамлялі раніцай

Яны былі на адным фота з пратэстаў.

Ілья Янкоўскі і Дар'я Агрызка. Фота: іхнія старонкі «УКантакце»

Раніцай мы паведамілі пра затрыманне Аліны Будай, але, аказваецца, сілавікі звярнулі ўвагу і на яе сяброў.

Ілья Янкоўскі, як сцвярджае канал сілавікоў, прыйшоў у ГУБАЗіК сам, бо патрапіў на фота, дзе былі ён і ягоныя сябры. Яму 31 год, і, згодна з інфармацыяй ад «Кіберпартызанаў», ён нядоўга працаваў у «Зелянбудзе». Апошнім часам, згодна з інфармацыяй у сацсетках, мужчына працуе ў Расіі — у 2019-м гэта была будаўнічая кампанія.

ГУБАЗіК сцвярджае, што пасля таго, як ён добраахвотна прыйшоў да іх у падраздзяленне, замест утрымання ў СІЗА ён атрымае падпіску аб нявыездзе, а пакаранне, хутчэй за ўсё, не будзе звязана з рэальным пазбаўленнем волі.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», затрымалі і 31-гадовую сяброўку Аліны Будай — Дар'ю Агрызка. Яна знікла з усіх сацсетак у той жа момант, што і яе сяброўка.

Дзяўчына скончыла фармацэўтычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Вучылася на бюджэце з добрым сярэднім балам, а пасля адпрацоўвала ў адной з мінскіх аптэк.

Яшчэ адна дзяўчына, паказаная ў відэа ГУБАЗіКа на супольным фота, ужо адбывае пакаранне па артыкуле 342 КК за ўдзел у пратэстах. Яна атрымала пакаранне ў выглядзе «хіміі» або «хатняй хіміі», калі меркаваць па спісках праваабаронцаў.

Мяркуючы па ўсім, людзей апазналі на супольным фота, якое знайшлі ў аднаго з іх пасля затрымання з іншай нагоды або ў сацсетках.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Талаш
    23.08.2023
    Да губвзіка прыйдуць таксама, справа часу. І як не апаненты,то свае. Так працуе такая сістэма
  • Шасцерка
    23.08.2023
    Якi спрытны маладзец, i сам здаўся i астатнiх усiх здаў.

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было11

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі17

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук19

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ41

Сабакі чуюць па паху, калі чалавек у стрэсе. І вось што яны тады робяць2

З'явілася ВІДЭА выбуху на аэрадроме ў расійскім Марозаўску пасля ўкраінскага ўдару1

Пад Мінскам праходзяць спаборніцтвы па аджыліці. Што гэта такое?

Украінцы патапілі расійскую падводную лодку «Растоў-на-Доне»8

Слюнькін: Магчыма, вызваленне беларускіх палітзняволеных абмяркоўваецца на іншым трэку2

Блогер Ілья Варламаў расказаў, чаму вучыць беларускую мову. Не абышлося і без сямейных повязяў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было11

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Галоўнае
Усе навіны →