Грамадства66

За абразу Лукашэнкі будуць судзіць пенсіянерку з Шумілінскага раёна. Праз два тыдні ёй споўніцца 65

64-гадовую Зою Баранаву вінавацяць у каментарах, размешчаных у інтэрнэце. Супраць жыхаркі вёскі Грудзінава распачалі адразу дзве крымінальныя справы — за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 

Фота: сацыяльныя сеткі Зоі Баранавай

Жанчыну затрымалі сёлета ў студзені, але пра пераслед яе стала вядома толькі пасля таго, як над ёй прызначылі дату суда. Пасяджэнне прызначана на 29 жніўня, судзіць пенсіянерку будзе суддзя Шумілінскага райсуда Алена Сініцкая.

Першапачаткова Зою Баранаву затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкула (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) — за рэпосты так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і падпіскі ў сацыяльных сетках на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі». Супрацоўнікі міліцыі забралі ў жанчыны мабільны тэлефон, і знойдзеныя там звесткі сталі падставай ужо не для адміністрацыйнай, а для крымінальнай справы.

Праз два тыдні Зоі Баранавай мае споўніцца 65 гадоў. Гэта ўжо другі выпадак на Віцебшчыне, калі супраць жанчыны сталага веку распачынаюць крымінальную справу за абразу Лукашэнкі ды прадстаўнікоў улады. Летась да двух гадоў пазбаўлення волі была асуджана былая настаўніца беларускай мовы Эма Сцепулёнак з Мёраў. На момант затрымання ёй было 68 гадоў.

Каментары6

  • даведка
    19.08.2023
    Саша Лукашенко методично расправляется со своим электоратом, приведшим его к власти в далёком 1994 году!
  • Шарапов
    19.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Алек. Ру
    19.08.2023
    Які ж ëн пяшчотны, з такой тонкай душэу́най арганізацыяй. Слова любое яго так раніць. Бедалага...

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Усе навіны →
Усе навіны

Цела кіраўніка ХАМАС Сінвара могуць абмяняць на закладнікаў

Што вядома пра наравірус, успышка якога адбылася ў Брэсце: сімптомы, заразнасць, лячэнне

Міліцыянты стралялі ў сямейнага скандаліста, які пайшоў на іх з бензапілой. Ён у шпіталі4

Качка, сіроп, бліны — рэцэпты страў з журавінамі4

Жыхары Гомельшчыны напісалі петыцыю да ўладаў з просьбай абараніць ад БПЛА19

20 гадоў таму была жорстка забітая журналістка Вераніка Чаркасава. Злачынства не раскрытае да гэтага часу4

У Баранавічах непаўналетні пабіў міліцыянта (не за палітыку). Як яго пакараў суд?2

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні1

Беспілотнікі атакавалі абаронны завод у Дзяржынску Ніжагародскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 35-гадовага фрыстайліста Максіма Гусціка

Галоўнае
Усе навіны →