З 16 жніўня ў Мінску можна набыць адзіны праязны дакумент на гарадскі грамадскі транспарт. Ён абыдзецца пасажырам у 51 рубель 5 капеек. Тэрмін яго дзеяння — 30 сутак.
З адзіным праязным пасажыры змогуць аплачваць праезд як у аўтобусе, тралейбусе, трамваі, так і ў метро. Пры гэтым з дапамогай дакумента можна будзе разлічвацца нават у экспрэсным аўтобусе. Зараз тарыф на яго будзе прыраўноўвацца да стандартнага.
Для людзей, якія традыцыйна карыстаюцца толькі адным відам транспарту, захавана магчымасць яго выкарыстання па ранейшай цане: 38,25 руб. — аўтобусамі (уключаючы аўтобусы-экспрэс), або тралейбусамі, або трамваямі; 40,50 руб. — метро.
У сталіцы дзейнічаюць фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і багажу ўсімі відамі транспарту — 85 капеек пры звычайнай куплі білета і 90 капеек пры яго набыцці ў кіроўцы.
Каментары