Грамадства33

НАУ перадало ўкраінцам спіс асоб для ўвядзення супраць іх персанальных санкцый

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне перадало Нацыянальнаму агенцтву па пытаннях прадухілення карупцыі Украіны пералік беларускіх фізічных асоб і арганізацый, якія актыўна падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны, для ўвядзення супраць іх украінскім бокам нацыянальных санкцый, паведаміла прэс-служба НАУ.

Павел Латушка
Павел Латушка

Пры гэтым арганізацыя адзначае, што імёны гэтых кандыдатаў на ўключэнне ў санкцыйны спіс 15 жніўня былі размешчаныя на спецыялізаваным ўкраінскім партале «Вайна і санкцыі». У яго ўвайшлі 24 суддзі і 15 дзяржпрапагандыстаў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі НАУ, спісы «папоўняць і іншыя асобы і арганізацыі, звязаныя з так званай Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі, у тым ліку датычныя да прымусовага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы».

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:

«Каманда НАУ знаходзіцца ў пастаянным кантакце з украінскім бокам наконт пытанняў санкцыйнага ціску і адказнасці. Гэта ўзаемадзеянне ўзмацнілася пасля нашага апошняга візіту ў Кіеў.

Адпаведныя спісы кандыдатаў на ўключэнне ў санкцыйны пералік будуць далей дапаўняцца, пашырацца і перадавацца ўкраінскаму боку, бо санкцыі з'яўляюцца адным з інструментаў адказнасці за ўчыненыя злачынствы».

Каментары3

  • Вадим
    16.08.2023
    Санкции нужно вводить против банков, практически всех банков, и связных с государством предприятий, тогда буде результат.
  • Меркаванне
    16.08.2023
    Адзіны палітык, які сапраўды працуе.
  • Woodoo Cult
    16.08.2023
    Меркаванне, он тебе срал на голову все 15 лет, что служил луке, и сейчас срёт. А ты, хомячок " у захваце", палітык...

Паўла Дурава вызвалілі пад заклад

Паўла Дурава вызвалілі пад заклад

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія суды перасталі пасля продажу кватэры выпісваць людзей, якія за мяжой? Вось што вядома5

У літоўскіх Медніках на мяжы з Беларуссю знайшлі вельмі незвычайную кантрабанду3

Самалёты F-16 ужо выкарыстоўваюцца Украінай для збівання расійскіх ракет4

Былы вайсковец, які загубіў 13 чалавек пры падпале клуба, замест адбывання 20 гадоў калоніі зноў пайшоў на вайну1

Рапс, які вывозіцца з акупаваных украінскіх тэрыторый, перапрацоўваюць у Беларусі4

У Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў другое месца сярод усіх парушэнняў у раёне за 2 тыдні1

Розныя тыпы любові актывізуюць розныя зоны мозгу — вучоныя1

Мінск зноў накрыла моцная залева, некаторыя вуліцы затапіла3

«Нам такія факты невядомыя». Як лукашэнкаўскія чыноўнікі адбіваліся ў Жэневе ад нязручных пытанняў Камітэта ААН17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Дурава вызвалілі пад заклад

Паўла Дурава вызвалілі пад заклад

Галоўнае
Усе навіны →