Беларускі Чырвоны Крыж могуць выключыць з Міжнароднай федэрацыі — Латушка
Адносна Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) у найбліжэйшы час будуць прынятыя беспрэцэдэнтныя меры ізаляцыі. Магчыма нават прыпыненне сяброўства БТЧК у Міжнароднай федэрацыі або яго поўнае выключэнне, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Латушка звяртае ўвагу, што старонка сайта БТЧК, дзе былі пазначаныя міжнародныя партнёры і донары арганізацыі, больш недаступная, хоць яшчэ нядаўна там «значыліся такія нацыянальныя таварыствы, як Нямецкі, Дацкі, Швейцарскі і Нарвежскі Чырвоны Крыж, а таксама Сусветная арганізацыя аховы здароўя, ЮНІСЕФ, Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па бежанцах, Праграма развіцця ААН, Еўрапейскі саюз, кампаніі Pepsi, H&M, LC Waikiki, Danone и Solbegsoft».
«Гэта ёсць безумоўным наступствам міжнароднай ганьбы і ціску, на які вырак БТЧК яе кіраўнік Дзмітрый Шаўцоў, які прыехаў на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны ў вайсковай форме з літарай Z на рукаве — сімвалам расійскай агрэсіі», — заяўляе Латушка.
Раней генеральны сакратар БТЧК Дзмітрый Шаўцоў з’ездзіў у акупаваны Расіяй Марыупаль і з’явіўся там у адзенні з сімвалам акупантаў Z. Таксама ён заявіў, што Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічае ў вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа пасля гэтага заявіла, што не мае дачынення да паездак Шаўцова на Данбас і папрасіла БТЧК у далейшым устрымацца ад падобных дзеянняў.
«Чырвоны Крыж у Беларусі — гэта ніякі не нейтралітэт». Былыя валанцёры арганізацыі расказалі, як сітуацыя ў ёй выглядае знутры
Узначальваў выбарчыя камісіі, хоча лячыць геяў, эксперт па ўсіх пытаннях. Хто такі Дзмітрый Шаўцоў, які кіруе Беларускім Чырвоным Крыжам
Ці могуць Беларускі Чырвоны Крыж выключыць з міжнароднай арганізацыі?
Каментары