Навука і тэхналогіі11

Розныя тыпы любові актывізуюць розныя зоны мозгу — вучоныя

Новыя даследаванні паказваюць, што кожны тып любові актывізуе ўнікальныя мазгавыя ланцужкі. Якая любоў выклікае найбольшую актыўнасць мозгу?

Brain Мозг
Фота: vecteezy.com

Любоўныя пачуцці — адны з самых важных у чалавека. Любоў уплывае на фармаванне і падтрымку парных сувязяў, прывязанасці бацькоў і дзяцей, а таксама на адносіны з іншымі людзьмі і нават прыродай. Аднак мала што вядома пра нейронныя механізмы любові за межамі такіх яе тыпаў, як бацькоўская і рамантычная.

Вучоныя з Універсітэта імя Аалта (Фінляндыя) выкарысталі магнітна-рэзанансную тамаграфію для вымярэння актыўнасці мозгу ў добраахвотнікаў, якія праслухоўвалі папярэдне запісаную гісторыю, а потым імкнуліся ўявіць сітуацыю, звязаную з шасцю рознымі аб'ектамі любові: рамантычны партнёр, уласнае дзіця, сябар, незнаёмы (так званая «любоў да бліжняга» ў хрысціянстве), свойская жывёла і прырода.

Сваімі вынікамі даследчыкі падзяліліся на старонках часопіса Cerebral Cortex.

Different types of love activate different parts of the brain Разные виды любви активируют разные части мозга Розныя тыпы любові актывізуюць розныя часткі мозгу
Асноўныя эфекты для асобных катэгорый любові і кантрольнага стану падчас праслухоўвання аповеду (злева) і ўяўлення сітуацыі (справа). Чырвоны колер паказвае на актывацыю, сіні — дэактывацыю ў параўнанні з базавым узроўнем. Крыніца: матэрыялы артыкула

Даследаванне выявіла, што найбольшую мазгавую актыўнасць выклікае любоў да сваіх дзяцей, за ёю ідзе рамантычная любоў.

Як адзначаюць вучоныя, пры бацькоўскай любові адбываецца актывізацыя глыбокіх структур мозгу, якія адказваюць за ўзнагароджанне, у вобласці паласатага цела. І такога не назіраецца ні пры якім іншым відзе любові.

Самай вялікай нечаканасцю для даследчыкаў стала тое, што вобласці мозгу, звязаныя з любоўю паміж людзьмі, аказаліся вельмі падобнымі. Адрозненні паміж імі былі толькі ў інтэнсіўнасці актывацыі. Усе тыпы міжасобавай любові актывавалі вобласці мозгу, злучаныя з сацыяльным пазнаннем, у адрозненне ад любові да хатніх гадаванцаў ці прыроды.

Так, спагадлівая любоў да незнаёмцаў менш закранала сістэму ўзнагароджання ў мозгу і выклікала яго меншую актыўнасць у параўнанні з любоўю ў блізкіх адносінах. У той жа час, любоў да прыроды актывізавала сістэму ўзнагароджання і візуальныя вобласці мозгу, аднак не закранала тыя часткі мозгу, якія актывізуюцца пры ўзаемадзеянні з іншымі людзьмі і апрацоўцы сацыяльнай інфармацыі (сацыяльныя зоны мозгу).

Вучоныя заўважылі яшчэ адну цікавую рэч, калі яны вывучалі, як мозг рэагуе на любоў да жывёл: па тым, як працуюць пэўныя ўчасткі мозгу, можна было зразумець, ці мае чалавек хатнюю жывёлу.

У тых, хто жыве з чатырохногім сябрам, была заўважаная большая мазгавая актыўнасць у сацыяльнай зоне мозгу.

Навукоўцы спадзяюцца, што гэтыя веды могуць дапамагчы ў лячэнні такіх праблем, як парушэнні прывязанасці, дэпрэсія ці праблемы ва ўзаемаадносінах, а таксама дадуць новыя тэмы для філасофскіх дыскусій аб прыродзе любові і чалавечых сувязяў.

Каментары1

  • JJ kk
    27.08.2024
    Што за рамантычная любоў? Гэта неяк звязана з каханнем?

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →