Грамадства1111

Прарасійскія актывісты б'юць трывогу: у Брэсцкай крэпасці замазалі савецкі надпіс «здесь работал Павлов»

Прыхільнікі «рускага свету» патрабуюць рэпрэсаваць вінаватых, хоць каштоўнасць надпісаў выклікае пытанні.

Актывіст Пётр Піцко і сцяна, на якой, як ён сцвярджае, былі замазаныя надпісы байцоў гарнізона. Скрыншоты тыктока

Навіной падзяліўся брэсцкі прарасійскі актывіст Пётр Піцко ў сваім тыктоку. Ён распавёў, што надпісаў байцоў гарнізона, пакінутых на сценах Заходняга форта крэпасці, больш няма.

«Тут працуе здымачная група, нейкі надзвычай хамаваты мужчына паведаміў мне, што ён сам сабе навуковы кіраўнік, і ўсё, што тут знаходзілася, навуковай каштоўнасці не ўяўляе», — патлумачыў Піцко.

Актывіст паказаў зафарбаванае месца, дзе знаходзіўся надпіс «здесь работал Павлов г. Псков», які быў нанесены тонкім алоўкам.

«Яго ўвогуле немагчыма было заўважыць, чым ён перашкодзіў гэтым спецыялістам я не разумею. Але цяпер там, дзе былі сляды савецкіх салдат, проста белая шпаклёўка», — абураецца актывіст.

Як слушна заўважылі некаторыя каментатары, надпіс «тут працаваў» хутчэй за ўсё пакінулі шабашнікі, якія ўдзельнічалі ў аднаўленні крэпасці пасля вайны, а таму іх гістарычная каштоўнасць невялікая.

Але большасць падпісчыкаў Піцко таксама абурылася і запатрабавала прыцягнуць вінаватых да адказнасці, звярнуўшыся да Лукашэнкі. «Ён прымусіць саскрэбці гэты тынк пазногцямі», — упэўненыя лукашысты. 

Піцко прыгадаў свае даўнія крыўды на Міністэрства культуры, чые спецыялісты не прысутнічаюць сёння на работах у крэпасці, але набеглі, калі ён самавольна аднавіў савецкія надпісы на будынках крэпасці.

«Знішчэнне савецкіх надпісаў будзе ўзнагароджана не штрафам, а грашовай прэміяй».

У 2018 годзе актывіст разгарнуў сваю дзейнасць у гістарычных казармах Брэсцкай крэпасці, пасля чаго быў пакараны за незаконныя работы. 

Намаляваныя на фасадзе гісторыка-культурнай каштоўнасці надпісы, за якія Піцко атрымаў штраф
Частка надпісаў стваралася ўначы
Цытата Сталіна, напісаная на сцяне казармы

Піцко вырашыў па ўласным разуменні, не маючы ні праекта, ні навуковага кіраўніка, заняцца аднаўленнем гістарычных будынкаў Брэсцкай крэпасці. Разам з паплечнікамі ён напісаў на сценах казармы савецкі лозунг «Да здравствует партия Ленина-Сталина — вдохновитель и организатор наших побед!», а таксама ў аркушах змясціў вытрымкі з савецкай Канстытуцыі і цытату Сталіна «Изучать противника, улучшать разведку, глаза и уши армии, помнить, что без этого нельзя бить врага наверняка».

Міністэрства культуры вырашыла, што такія дзеянні на гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца незаконнымі, і запатрабавала прыбраць усе надпісы і расцяжкі з помніка архітэктуры і гісторыі. Самога Піцко аштрафавалі на 10 базавых велічынь.

Гімн са згадкай Сталіна на сцяне казармы — спадчына, якую баяцца страціць прарасійскія актывісты. Фота: тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай

Летась яго зноў занепакоіла знішчэнне савецкай спадчыны ў Брэсцкай крэпасці. Прарасійскія актывісты западозрылі, што рэканструкцыя крэпасці пад цэнтр патрыятычнага выхавання прывядзе да знішчэння надпісаў, пакінутых ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў 1945-1947 гадах (то-бок ужо пасля вайны), а таксама, як яны сцвярджалі, адзінай у свеце насценнай выявы першага гімна СССР, у якім праслаўлялі Сталіна.

Прарасійскія актывісты ўспамінаюць пра ахову спадчыны, толькі калі справа ідзе пра памяць пра вайну ці Сталіна, але застаюцца абсалютна абыякавымі да знішчэння савецкай міжваеннай архітэктуры, не кажучы пра любую іншую.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Федзя
    28.08.2024
    Всех пророссийских блогеров и их подписчиков, нужно взять на карандаш, чтобы долго не искать в хрустальную ночь русского мира .
  • Железный Дровосек
    28.08.2024
    Кокой ужос,кокой кошмар,зомозывают нодписи на стенох. Пук.
    Сапраўдны жах,што гэта істота мае беларускае прозвішча, але па духу ардынская смярдзючая ануча, калабарант-здраднік.
    Дый яшчэ: ніякі кал-хознік руссскай здымачнай групе анічога не зробіць,бо сам ануча пад нагамі тахтамыша.
  • Ганьба
    28.08.2024
    Там калі пакапацца - можна знайсці закамянелае лайно камісараў. Скажыце актывістам - няхай неадкладна пачынаюць раскопкі!

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →