Каментары да артыкула

Краўцоў: Гуляць у эскалацыю можна, калі ты рэальна валодаеш сілай. Еўропа паставіла адзінае патрабаванне — нуль палітвязняў

  • Хто гэта?
    28.08.2024
    Чаму я павінен думаць што гэта не чарговы правакатар? Сколькі чырвона-зялёных ён затрымаў? Сколькі нелегалаў не ўпусціў у ЕС? Як дапамог Украіне?
  • $
    28.08.2024
    Радыкальная, памяркоўная, лізаблюдская, здрадніцкая ... ці яшчэ якая апазіцыя не мела і не мае ніякіх шанцаў на Беларусі. Усе безсэнсоўная мітусьня, ці ўвогуле віртуальная барацьба.
  • 1
    28.08.2024
    Няхай гэты губернскі ванька ідзе следам за рюскім караблём
  • Так
    28.08.2024
    Здаецца Краўцоў фактычна этнічны расеец з пашпартам РБ, калі далей не толькі не можа вывучыць беларускую мову, але яшчэ і бароніць расейскую ў Беларусі і "расейскамоўных" (чытай расейцаў) у Эстоніі.

    Чаму такія рускія выказваюцца на конт беларускай сітуацыі?
  • Імя
    28.08.2024
    Так, таму, што ён не губляў часу ды зноў усплыў сярод пракопьевых ды курэйчыкаў на мутнай хвалі прарасейшчыны у якбы-беларускай апазіцыі.
  • Іван Краўцоў
    28.08.2024
    А этнічна гэта як? Я здаваў ДНК тэст, там тэрыторыя беларусі. Продкі з пачатку 18 ст. усе з Беларусі. Што на гэта адкажыце?
  • Іван Краўцоў
    28.08.2024
    А як вы гэта вызначылі? Я DNA тэст рабіў, там 99% тэрыторыя Беларусі. Продкі з пачатку 18 стагоддзя ўсе з беларусі. Што будзем рабіць?
  • Так
    29.08.2024
    Іван Краўцоў, дапусцім, што гэта праўда і тэсты такія. Тады атрымліваецца яшчэ горш, бо калі расеец за расейске - лагіча. А калі беларус за расейске і лічыць расейскае сваім ды яшчэ актыўна заступаецца і карыстаецца - гэта ж манкурцтва называецца. Многія лукашэнкаўцы таму прыклад, але як бачна не толькі яны.

    "Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў" - Уладзімір Караткевіч.
  • Беларус
    28.08.2024
    Іван Краўцоў, перастань казаць ад імя беларусаў, кажы ад імя расіян
  • бабруйчанін
    28.08.2024
    Іван Краўцоў, Дзля мяне беларус гэта ні " кроў глеба" бацька маці царква касцел сінагога мячэць Гэта разуменне адчуванне жыцце Беларусью Ні прымаю на 5% ці на 95% беларус Ты ці беларус ці не Мова Сцяг ні абмяркоўваецца
    Тлумачу чаму Мова ні абмяркоўваеца Паспрабуй свае тэксты перакласць Губляеца сэнс ці зменьваеца Іньшыя " паняцця" тлумачэння...(...Быць беларусам ...па беларускі Чуць і Бачыць ...Рыгор Барадулін)
  • Так
    28.08.2024
    Яшчэ заўважце, на старонцы бабарыканскай арганізацыі нібыта партыі "Вместе" далей вісіць заява: "Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений.".

    А яшчэ: "ЕАЭС – важнейший элемент экономической стабильности Беларуси, который обеспечивает стране доступ к ресурсам и рынкам, и мы готовы продолжить развитие экономического сотрудничества в рамках ЕАЭС..."

    І чым вам не ПРАРАСЕЙСКІЯ?
  • Белнацрэвалюцыя
    28.08.2024
    Нах гэтую ўсю агентуру, краўцовых, пазнякоў i так далее
  • Ret
    28.08.2024
    Белнацрэвалюцыя, Хей, ФСБшничек, не старайся примешать Зенона к вашим агентам. Вас из далека видать по нестираному кокошнику со следами голубиного помета.
  • Ганьба
    28.08.2024
    Што значыць "Захад паставіў умову 0 палітвязняў"? Захад хіба прадпрымае ўсё магчымыя крокі дзеля гэтай мэты, ідзе на якіясь жорсткія ўльтыматыўныя захады? Першыя рэальныя санкцыі увялі толькі пасля Пратасевіча.

    Затым, чым "беларуская апазіцыя" горшая / лепшая за ірландцаў, баскаў, курдаў і іншых, якія ўсю дарогу спалучалі ўзброеную і палітычную барацьбу? Ці не таму і "сілы ў нас няма", і на Захадзе мы пустое месца, што мы займаемся радамі, канферэнцыямі, тэатрамі, кнігавыданнямі, але забываемся, што гэтым усім можна выжыць, але нельга перамагчы.
  • Serge
    28.08.2024
    Дыктатары разумеюць толькі сілавы ціск. Гэта аксіёма правераная Гісторыяй.
  • бабруйчанін
    28.08.2024
    Яшчэ адзін фантан.іруе ідзеі.Ваня як рэалізаваць ?Вань?? Гэта ні мой клопат
    Але " фантаны" якія кіруюцца клопатам замежнага бізьніса у Беларусі патрэбна будзе " прыкруціць"" ачысныя будаваць" ад " эпама да газпрама" Каб ні атрымаць " мару іванішвілі беразоўскіх каламойскіх невзліных"
  • Беларус
    28.08.2024
    Правільнае разуменьне праблемы - гэта палова ейнага рашэньня. Калі вы называеце "апазіцыяй" абраную ўладу, а людзей, што ўзброена захапілі ўладу "беларускім бокам" - то нешта ня так з вашым сьветапоглядам. Менавіта з-за гэтага, а не з-за вайны, як піша спадар Краўцоў, у дэмакратычнага руху няшмат рэсурсаў. Называйце рэчы сваімі імёнамі, акупанта - акупантам, а не "афіцыйным Менскам", тлумачце розніцу і наш стан замежным партнёрам - каб і яны ня лічылі акупацыйныя ўлады "афіцыйным беларускім бокам" і, глядзіш, рэсурсы пачнуць з'яўляцца (як і "абменны фонд", прыхільнікі ды агульны накірунак дзеяньняў).
  • Папраўка
    28.08.2024
    Беларус, Па-першае, Ціханоўская не ёсць абранай уладай, як бы таго каму не хацелася б. Па гарачых слядах ёй былі выдалі аванс, але яна яго ўжо амаль цалкам праела.

    Па-другое, Лукашэнка - не акупант, гэта абсурдная заява. Акупантам з'яўляецца Расея, а Лукашэнка толькі грае ролю пракладкі, якая ўсё танчэе з года ў год. Але Краўцова панізяць у званні, калі ён выступіць з гэткім наратывам.
  • Беларус
    28.08.2024
    Папраўка, Улада, якую абралі беларусы - абраная улада. Улада, якая захапіла краіну сілай і гвалтам - акупацыйная, злачынная... якая заўгодная, але дакладна не беларуская і не афіцыйная. Непрыманьне рэчаіснасьці заўсёды будзе прыводзіць да памылковых дзеяньняў, страт і паразы.

    Акупацыя і захоп - гэта ўчынак, а не грамадзянства па пашпарце ці паходжаньне. Тое, што за гэтым стаіць расея не выклікае сумневаў, але не абнуляе ўчынкаў лукашысцкіх сілавікоў і служак.

    Вядома, што давер да абранай прэзідэнткі мог зьнізіцца. Але механізмаў спраўдзіць гэта зараз, падчас акупацыі, ды з ахватам грамадства, параўнальным з 2020 годам, у нас няма. Калі з'явіцца - тады і можна будзе аб гэтым разважаць.
  • Папраўка
    29.08.2024
    Беларус, то выдайце свой тлумачальны слоўнік, тады зможаце спасылацца на яго, калі вам захочацца падмяняць значэнні тэрмінаў.
  • Барыс
    28.08.2024
    Вячорка ў апошнім інтэрвью Лукашуку цалкам слушана заўважыў, што вызваленне палітвязняў альбо працяг змагання - гэта фальшывая дылема.

    Эскалацыя - гэта заўсёды наступства немагчымасці легальнай палітычнай барацьбы, прыкметай якой з'яўляюцца палітычныя рэпрэсіі, пад час якіх непазбежна з'яўляюцца палітвязні. Круглы стол у Польшчы ў 1988 годзе стаў вынікам эскалацыі - масавага страйкавага ціску 1987 года. Але калі на круглым стале не вырашаецца пытанне незваротнасці няхай і частковай палітычнай лібералізацыі - ніякага сэнсу ў гэтым стале няма, бо неўзабаве свежавызваленыя палітвязні зноў патрапяць за краты. А з імі - таксама і удзельнікі круглага стала з боку апазіцыі. Адзінай гарантыяй незваротнасці палітычнай лібералізацыі з'яўляюцца сумленныя выбары, якія дадуць апазіцыі стварыць адчувальную фракцыю ва ўладзе і праз яе рабіць перашкоды для рэжыму займацца праізволам. І зразумела, што за круглым сталом павінныя сядзець беларусы з абедзьвух бакаў, а не Лукашэнка з заходнімі палітыкамі.

    Палітычны маргінал Краўцоў прапануе паставіць воз наперадзе каня. Але нават каня ў Краўцова, шчыра кажучы, няма. Вось канём бы ён зараз і займаўся.
  • За прыкрасную Біларуссію будушчава!
    28.08.2024
    Вядзі нас к пабедам, таварыш Краўцоў!
  • Невероятный Бабариковец
    28.08.2024
    Когда невероятные создадут КС 4.0, то его секретарем будет Кравцов.
  • Але
    28.08.2024
    Невероятный Бабариковец, галоўнае - каб усё па-руску!
  • .
    28.08.2024
    > не столькі пазіцыя, а аналіз сітуацыі для таго, каб прафесіяналы і актывісты маглі задумацца аб прадуктыўнасці стратэгіі і канструкцыі, якую беларуская апазіцыя будуе за мяжою.

    Чарговы хатаскрайнік па-над схваткаю? Вы мітусіцеся, а ён заднім розумам растлумачыць, чаму ў вас нічога не атрымліваецца.
    Аналізу недастаткова. З аналізу павінна вынікаць пазіцыя, з яе план дзеянняў. Які план у Краўцова?
    Што трэба рабіць, што не трэба? Што ён лічыць "эскалацыяй"? Бачу ў яго толькі адзін канкрэтны прыклад: праект са сваімі пашпартамі. Капец эскалацыя - паспрабавалі паралельна ўладам самастойна вырашыць праблему легалізацыі. Што яшчэ не трэба "эскалаваць", па меркаванню Краўцова?
  • Гарадзенец
    28.08.2024
    Нашчадкі савецкіх басякоў, якія прыйшлі з акупацыяй (у іх мове "освобождение"), цяпер прыкідваюцца мясцовымі і датычнымі да нашай краіны. Толькі нешта слаба атрымліваецца, нават беларускай мовы не могуць засвоіць.
  • Человек
    29.08.2024
    Гарадзенец, Крэсы - паментамы!
  • Гарадзенец
    29.08.2024
    Человек Иван, так, у нас добра памятаюць і pamiętają, як было да 1939 года ды як стала за першымы і другімі саветамі з прыходам вашай рускай галечы, няволі і хамтсва ў форме савецкага таталітарызму.
  • user
    29.08.2024
    Если у Кравцова получится уговорить ЕС на отмену всех санкций в обмен на то, что режим выпустит всех политзаключенных, то флаг в руки. Вот только вероятность этого близка к нулю.
  •