Такія выпадкі апошнім часам у Магілёве сталі паўтарацца рэгулярна, але ўсё адно робяцца падзеяй. Вось і гэтым разам чытачка выдання «МогилевОнлайн» даслала здымак, зроблены раніцай 28 жніўня.
Жанчына ўдакладніла, што дзеянні на фота разгортваюцца ў 7.30 раніцы 28 жніўня на праспекце Шміта.
Праблема з табуном коней на вольным выпасе для Магілёва не новая. Жывёл ужо не ўпершыню бачаць на вуліцах горада. У мінулым годзе па гэтым пытанні прыйшлося нават прыцягнуць міліцыю, таму што табун складаў каля 20 асобін.
Тады міліцыянеры высветлілі, што гаспадары коней жывуць у пасёлку Грабянёва. З імі правялі гутарку, аднак гэта ўсё адно не дапамагае.
Каментары