Сёння ў другой палове дня ўжо не першы раз за гэта лета ў Мінску прайшоў моцны дождж, наступствы якога стварылі праблему для кіроўцаў і пешаходаў.
З 18:19 на вуліцы Арлоўскай каля Смаргоўскага тракту ў напрамку праспекта Пушкіна з-за залевы спыняліся тралейбусы на маршрутах № 33, 38 і 55.
Аўтобусы, тралейбусы і трамваі спыняліся на вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай і Нямізе, на Партызанскім праспекце, вуліцы Даўгабродскай.
Таксама традыцыйна былі праблемы ў цэнтры горада, на рагу Рэвалюцыйнай і Інтэрнацыянальнай, на Нямізе.
Каментары