Усяго патроху88

Пранкер паказваў расейцам сцяг Беларусі і прасіў здагадацца, чый ён — адказы самыя нечаканыя

Пра сцяг і сталіцу Беларусі расейцаў апыталі ў чат-рулетцы. «Сталіца Беларусі? Так гэта ж неўзабаве будзе вобласць Расіі», — быў адзін з адказаў.

Сцяг Беларусі Флаг Беларуси Flag of Belarus

У тыктоку больш за 600 тысяч праглядаў набрала відэа, у якім украінскі пранкер у чат-рулетцы прапануе сваім суразмоўцам з Расіі адгадаць сцяг адной з братніх краін. Пры гэтым ён дэманструе выяву з дзяржаўным сцягам Беларусі.

Сярод адказаў называліся такія краіны, як Іспанія, Казахстан, Таджыкістан, Партугалія.

Пранкер спрабаваў падказаць, гаворачы, што гэта суседняя краіна. Але, відаць, гэта яшчэ больш ускладняла задачу — гучалі версіі пра Таджыкістан, Іран, Германію.

@artist777ua #белорусь #правда #рекомендации #юмор #розыгрыш #рек #россия #пранк ♬ Curiosoben - Beatz Aboelezz

У другім відэа блогер прасіў назваць сталіцу Беларусі. Пры адказе на гэта пытанне называліся як сталіцы краін СНД (Кішынёў), расійскія гарады (Белгарад), так і краіны (Украіна). А адзін суразмоўца прадэманстраваў «дасведчанасць» і з захапленнем паведаміў, што Беларусь неўзабаве будзе вобласцю Расіі. Праўда, сталіцы так і не назваў.

@artist777ua #беларусь #смех #пранки #рекомендации #россия #рек #юмор #реки ♬ Babel - 阿吉野马

У каментарах да відэа адзін з карыстальнікаў прапанаваў наступны раз пытацца маркі гарэлкі.

Чытайце яшчэ:

«Людзі чакаюць новых відэа, таму я не магу махнуць рукой і нічога не здымаць». Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на знакамітыя песні і дзеліцца імі ў TikTok

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унеслі тыкток-старонку Настассі Роўды

Беларуска ўзарвала тыкток відэа з накопленымі манетамі

Каментары8

  • Цім
    10.08.2023
    Якая Іспанія? Цёмныя людзі! Па колерах - гэта сцяг якой-небудзь мусульманскай джамахерыі, якая стала на шлях пабудовы сацыялізма-камунізма.
  • Анисим
    10.08.2023
    пусть немцам, французам и американцам покажет. Ответы будут ещё веселее.
  • Казік
    10.08.2023
    Я там сцяга Беларусі таксама не бачу

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай1

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней10

Праезд па МКАД падумваюць зрабіць платным

Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай1

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →