Латвійскія памежнікі адкрылі стральбу, спрабуючы спыніць нелегалаў, што ішлі з Беларусі
Затрыманыя вернутыя ў Беларусь.
8 жніўня супрацоўнікам Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі падчас затрымання групы нелегалаў давялося ўжыць зброю. Замежнікі — чатыры індыйцы і чатыры грамадзяніны Ірана — незаконна перасеклі латвійска-беларускую мяжу, піша Delfi.lv.
Паводле звестак прэс-цэнтра ДПСЛ, падчас абыходу памежнікі выявілі ў воласці Шкаўнэс прыкметы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. Пошук правапарушальнікаў пачаўся з прыцягнення кінолага са службовым сабакам.
У раёне пасёлка Тронішку памежнікі заўважылі парушальнікаў, якія тут жа паспрабавалі схавацца. Для іх затрымання памежнікам давялося ўжыць табельную зброю і зрабіць папераджальны стрэл у паветра.
Затрыманыя вернутыя ў Беларусь.
Каментары