Эканоміка

EPAM прадаў сваю расійскую юрыдычную асобу

Новы ўладальнік не зможа выкарыстоўваць брэнд EPAM у Расіі.

Фота: CEU Career Services

Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу «ЭПАМ Сістэмз» расійскай групе «Рэксофт». Здзелка адбылася 2 жніўня, як паведамляе агенцтва «Інтерфакс».

«Рэксофт» паведаміў, што група набыла 100% кампаніі RNT Group, якая з'яўляецца праваўладальнікам ТАА «ЭПАМ Сістэмз» — «дачкі» EPAM Systems Inc. у Расіі.

Як паведамілі «Інтерфаксу» ў «Рэксофце», паводле ўмоў пагаднення з EPAM Systems Inc. кампанія не можа выкарыстоўваць брэнд EPAM у Расіі.

«З улікам планаванага з'яўлення новага брэнда аб'яднанага праекта і часу на інтэграцыю камандаў было прынята рашэнне аб працы ў гэты перыяд пад брэндам RNT Group», — сказалі ў кампаніі.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што ўмовы здзелкі не ўтрымліваюць апцыёну на зваротны выкуп. Плануецца, што асноўныя крокі па аб'яднанні зоймуць каля года. Сума здзелкі не называецца.

EPAM Systems Inc., распрацоўшчык заказнога праграмнага забеспячэння, быў заснаваны ў 1993 годзе. У красавіку 2022 года кампанія паведаміла пра намер спыніць працу ў Расіі на фоне вайны ва Украіне. Расійская юрасоба кампаніі была зарэгістраваная ў 2001 годзе. У 2022 годзе кампанія скараціла выручку на 47,6% — да 15 млрд расійскіх рублёў. Кампанія атрымала чыстую страту памерам 3 млрд рублёў супраць прыбытку 5,5 млрд рублёў у 2021 годзе.

«Рэксофт» — адзін з вядучых расійскіх распрацоўшчыкаў лічбавых рашэнняў для такіх сфер, як банкі і фінансы, дзяржсектар, рэтэйл, транспарт, лагістыка, IT, тэлекам, медыя, гасцінічны бізнэс.

Каментары

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?9

Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак4

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

Прэзідэнт Сербіі ўпершыню з 2022 года пагаварыў з Пуціным

Праваабаронцы падлічылі, колькі людзей асудзілі за палітыку з 2020 года4

«Часам вы бачыце ў небе нейкія аб'екты». Прапаганда спрабуе апраўдацца, чаму нічога не піша пра «шахеды»8

Чыноўнікі ўзяліся за таксі «Яндэкс Go»1

У модным мінскім рэстаране на сняданак падаюць яйкі з чырвонай ікрой4

Дзермант русіфікаваў назву часопіса, у якім працуе галоўным рэдактарам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Галоўнае
Усе навіны →