Свет11

Сі Цзіньпін нечакана змяніў камандаванне ядзерных сіл Кітая

Генерал Лі Чаа, які ўзначальваў ракетныя войскі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК), і яго намеснік Лю Гуанбінь некалькі месяцаў не з'яўляліся на публіцы.

Сі Цзіньпін. Ng Han Guan — Pool / Getty Images

У Кітаі змяніліся два найвышэйшыя афіцэры, камандуючыя ядзернымі сіламі краіны, піша Бі-бі-сі.

Генерал Лі Чаа, які ўзначальваў ракетныя войскі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК), і яго намеснік Лю Гуанбінь некалькі месяцаў не з'яўляліся на публіцы.

На іх месцы прызначаныя Ван Хаўбін, які да таго займаў пасаду намесніка начальніка ВМС, і сябра Цэнтральнага камітэта партыі Сюй Сішэн.

У пачатку лета гэтак жа невытлумачальна з поля зроку знік міністр замежных спраў краіны Цынь Ган. Ён не з'яўляўся на публіцы на працягу месяца. Праз некалькі тыдняў было абвешчана, што на яго месца прызначаны яго папярэднік Ван І. прычыны адстаўкі Цынь Гана так і не патлумачылі.

Гэта самая буйная незапланаваная перастаноўка ў вайсковым кіраўніцтве Кітая за апошняе дзесяцігоддзе. Аналітыкі выказваюць здагадкі аб распачатай у шэрагах арміі «чыстцы».

«Гэтая чыстка мае вялікае значэнне… бо Кітай праводзіць адно з самых глыбокіх змяненняў у ядзернай стратэгіі за апошнія дзесяцігоддзі, — сказаў Лайл Морыс, навуковы супрацоўнік па пытаннях замежнай палітыкі і нацыянальнай бяспекі Інстытута палітыкі Азіяцкага грамадства ў Нью-Ёрку. — Сі Цзіньпін беспрэцэдэнтна ўмацаваў свой кантроль над НВАК, але гэта не азначае, што працэс завершаны. Сі ўсё яшчэ турбуе карупцыя ў партыйных шэрагах, і ён даў зразумець, што абсалютная лаяльнасць партыі яшчэ не дасягнута».

Сі таксама займае пасаду старшыні Найвышэйшага ваеннага камандавання Кітая — Цэнтральнай вайсковай рады.

На нарадзе ў канцы ліпеня старшыня падкрэсліў неабходнасць засяродзіць намаганні на «вырашэнні сур'ёзных праблем, з якімі сутыкаюцца партыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў, у такіх аспектах, як захаванне абсалютнага лідарства партыі над узброенымі сіламі», паведамляюць дзяржаўныя СМІ Кітая.

Пекін не каментуе інфармацыю пра месцазнаходжанне Лі Ючаа і Лю Гуанбіня, аднак у паведамленні ганконскага выдання South China Morning Post, апублікаваным на мінулым тыдні са спасылкай на неназваныя крыніцы, гаварылася, што антыкарупцыйная камісія пачала расследаванне ў дачыненні да гэтых генералаў, а таксама былога намесніка генерала Лі — Чжан Чжэньчжуна.

Новыя прызначэнні адбыліся за дзень да 96-й гадавіны з дня заснавання НВАК, якая адзначаецца 1 жніўня. Абвясцілі пра іх на ўрачыстай цырымоніі ў штаб-кватэры Цэнтральнага ваеннага савета ў Пекіне.

Абодва былі павышаны ў званні з генерал-лейтэнанта да генерала (上将) — у Кітаі гэта найвышэйшае званне для афіцэраў.

Па словах Морыса, падзенне генерала Лі, а таксама нядаўняя замена міністра замежных спраў сведчаць аб тым, што ў найвышэйшым кіраўніцтве краіны ў Сі ў апошні час намеціліся сур'ёзныя праблемы.

У 2014 годзе ў выніку шырокай чысткі ў шэрагах кітайскіх вайскоўцаў былі змешчаныя і прыцягнутыя да адказнасці за карупцыю былыя намеснікі старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Сюй Цайхоў і Га Басюн. Га быў прысуджаны вайсковым судом да пажыццёвага зняволення, а Сюй памёр да суда.

Каментары1

  • бабруйчанін
    01.08.2023
    ???Падлічілі свае " ракеты" а іх німа ?? Як зауседы і паусюль у камуністау))Нешта мне падаецца ні усе там сі..яюць ад задавальнення " вяртанню да часоу мао" Смак " варабьеу" канцтабароу так сабе ..перспекціва ..

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін2

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

Праясніўся лёс грамадзяніна Латвіі, які тыдзень таму знік у Беларусі7

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы2

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня4

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

У Расіі затрымалі былога лідара руху за суверэнітэт Татарстана2

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе4

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін2

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →