Грамадства88

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалі справу палітвязняў

19 ліпеня прадстаўнік амбасады Германіі ў Беларусі, а таксама супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў іншых краін прыйшлі да будынка суда Ленінскага раёна Мінска, дзе пачалі разглядаць справу палітвязняў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Такім чынам яны выказалі з імі салідарнасць.

Фота: facebook.com/posolstvogermaniiminsk

Прэс-служба амбасады Германіі адзначае, што Баяровічы «карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова», а абвінавачанні супраць іх «несправядлівыя і маюць палітычныя матывы». Іх судзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Падкрэсліваецца, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі.

Дзмітрый Баяровіч раней працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТБ, але ў 2020-м звольніўся ў знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Яго затрымалі разам з жонкай сёлета ў сакавіку.

Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя і Валерыю Баяровічаў палітвязнямі.

Каментары8

  • Начны вартаўнік
    19.07.2023
    Чаго прыйшлі? ну дык вязня ж падтрымаць, вядома. яму ў такі час любая падтрымка - палёгка. А калі б тысяч сто прыйшло ў падтрымку, дык можа нешта і змянілася б.
  • Woodoo Cult
    19.07.2023
    mikola, ПНХ!
  • mikola
    19.07.2023
    Woodoo C/////ult , /Paisou NHU jak ruski karabel///

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»3

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Усе навіны →
Усе навіны

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку31

Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму. Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ5

У Магілёве з'явіўся незвычайны пешаходны пераход — амаль як у Токіа4

58-гадовы Майк Тайсан рыхтуецца да бою з папулярным блогерам. Паядынак называюць боем мары1

Вядомая воданапорная вежа Мінска хутка адчыніць дзверы. Як будынак выглядае знутры зараз

У аварыі беларускага аўтобуса ў Польшчы пацярпелі шэсць чалавек

Пад Мінскам два дзевяцігадовыя школьнікі закідалі камянямі электрычку1

У Расіі ўдзельнік вайны зарэзаў сабутэльніка са словамі «Не служыў — не мужык»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»3

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Галоўнае
Усе навіны →