Справу палітвязня Арцёма Лябедзькі будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе, яна туды ўжо перададзеная. Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на словы бацькі Арцёма, палітыка Анатоля Лябедзькі.
Калі пачнецца працэс, палітыку невядома, ад каментара Анатоль Лябедзька гэтым разам устрымаўся.
Пра затрыманне 37-гадовага Арцёма Лябедзькі стала вядома ў канцы сакавіка. Яго змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна на 15 сутак. Затым дадалі яшчэ 15 сутак, аднак на волю ён так і не выйшаў.
Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса, што караецца зняволеннем да васьмі гадоў.
«Прапаноў адкупіцца не было». Справу сына Лябедзькі хутка перададуць у суд
«Хацеў жыць на роднай зямлі». Сына Анатоля Лябедзькі ўжо больш за два месяцы ўтрымліваюць у турме
«Калі мы аказаліся ў акопах па розныя бакі, то ўсё адно мусяць быць правілы». Лябедзька пра тое, чаму ўлады шантажуюць яго затрыманнем сына
«Найвышэйшы пілатаж бесчалавечнасці і мярзотнасці». Супраць сына палітыка Анатоля Лябедзькі распачалі крымінальную справу
Каментары