Перад пунктам пропуску «Відзы» (сумежны літоўскі — «Цверач» (Цвярачус)) 13 і 14 ліпеня праводзяць рамонт дарожнага пакрыцця.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/vidzy-vnaes.jpg.webp)
У сувязі з гэтым на памежным пераходзе арганізуюць рэвэрсіўны рух транспарту, як паведамілі 13 ліпеня ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Кіроўцам рэкамендуюць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак і прытрымлівацца часовай схемы арганізацыі дарожнага руху, а таксама ўлічваць патрабаванні дарожных знакаў.
Каментары