Здарэнні55

У Варшаве беларуса абрабавалі, пагражаючы ўкалоць шпрыцам з ВІЧ

У Варшаве абрабавалі 32-гадовага беларуса, пагражаючы ўкалоць яго «заражаным» шпрыцам. Падазраванага затрымалі.

Фота: паліцыя Варшавы

Інцыдэнт адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня ў гарадскім раёне Таргувек на вуліцы Рэмбелінскай. Агрэсіўны мужчына пачаў пагражаць нашаму суайчынніку, што прыменіць шпрыц з ВІЧ, і патрабаваць грошай, як піша сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Калі той адмовіўся, паміж імі адбылася бойка, у выніку якой у беларуса знік кашалёк з грашыма, дазволам на жыхарства і карткамі, а таксама мабільны тэлефон.

Пацярпелы звярнуўся да праваахоўнікаў праз некаторы час. Ён таксама прызнаўся, што ў момант здарэння знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Вартавыя парадку высветлілі, што ў дзень рабавання па выкрадзеных картах здзейснілі некалькі несанкцыянаваных аперацый у розных крамах.

А таксама тое, што назаўтра зламыснік запатрабаваў ад нашага суайчынніка 1 тысячу злотых за вяртанне тэлефона.

Асобу правапарушальніка ўдалося высветліць. След прывёў да 38-гадовага жыхара раёна Таргувек, раней неаднаразова судзімага. Яго затрымалі.

Мужчыну выставілі тры абвінавачванні: у рабаванні, несанкцыянаваных аперацыях з выкрадзенымі картамі і спробе атрымання фінансавай выгады ў абмен на вяртанне незаконна канфіскаванай рэчы.

У адпаведнасці з польскім заканадаўствам рабаванне караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 12 гадоў.

Каментары5

  • Хтосьцi
    13.07.2023
    mikola, i шмат у Беларуci такiх рэзанансных крадзяжоý адбываецца? Рок гэта па польску. I "Hа Беларусi" - жорсткi шавiнiстычны паланiзм не маючы дачынення да беларускай мовы. Вельмi выдае ý вас сталага жыхара Польшчы. "У Беларусi" трэба ýжываць. Напэýна вы канкрэтна адарвалiся ад беларускай рэчаiснасцi за годы жыцця ý Польшчы
  • mikola
    14.07.2023
    Хтосьцi, // Ne u Polskai ja tolki byvaiu nekalki razou na rok...Zonka -polka....Zaraz nesta ni haczaca ehac na Belarus....Ni vedaiu....
  • "Калі той адмовіўся, паміж імі адбылася бойка"
    14.07.2023
    Беларус малайца, нават п'яным супраць мацнейшага ды узброенага не спужаўся. Хто жыў у Беларусі - тому нічога не страшна)

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі1

Рэальны дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам LEGO1

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады34

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →