Падчас супольнай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром Альянсу Енсам Столтэнбергам прэзідэнт Украіны падзякаваў лідарам краін-саюзніц за вайсковую дапамогу Украіне. Таксама ён выказаў падзяку за рашэнне скараціць шлях Кіева ў Альянс.
«Вынікі саміту НАТА добрыя, але калі бы было запрашэнне [Кіева ў Альянс], яны былі б ідэальнымі, — адзначыў Уладзімір Зяленскі. — Украіна разумее, што не можа быць сябрам НАТА, пакуль ідзе вайна. Але выразныя сігналы аб тым, што гэта адбудзецца, сёння гучалі ўпэўнена. Я так разумею, што гэта адбудзецца тады, калі будзе бяспечна на нашай зямлі».
У сваю чаргу, Столтэнберг паўтарыў, што Украіна як ніколі блізкая да НАТА, але яе запросяць у Альянс, калі саюзнікі пагодзяцца, што выкананыя ўсе ўмовы.
Каментары