Ціханоўская ўзяла ўдзел у сустрэчы жанчын-лідарак у рамках саміту НАТА
Як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, удзел у сустрэчы бралі міністаркі замежных спраў і абароны Бельгіі, Францыі, Ісландыі, Нарвегіі, Румыніі, Славеніі, Фінляндыі, Чэхіі, Канады, Нідэрландаў, Латвіі, Паўночнай Македоніі, Партугаліі, Іспаніі, віцэ-прэм’ерка Украіны і прэзідэнтка Парламенцкай асамблеі НАТА.
На сустрэчы абмяркоўвалі пытанні еўрапейскай бяспекі, дапамогі Украіне, захавання адзінства дэмакратычных краінаў. Ціханоўская ў сваім выступе заклікала падтрымаць і Беларусь.
Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла:
«Не варта выпускаць з-пад увагі і сітуацыю ў Беларусі. Не толькі праз гуманітарную катастрофу, з якой мы сутыкаемся. Але і таму, што пад пагрозай само існаванне нашай краіны. І гэтая пагроза ідзе ад Расіі і нелегітымнага рэжыму ў Мінску. Цяпер абодва дыктатары збіраюцца размясціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю і бандытаў «Вагнера», што замацавала б расійскую прысутнасць на гады наперад. Мы не павінны гэтага дапусціць.
Беларусы не падтрымліваюць расійскае панаванне. Беларусы за Украіну і за еўрапейскую будучыню. Таму вельмі важна размяжоўваць беларускі народ і рэжым».
Ціханоўская заклікала даць беларусам еўрапейскую перспектыву.
«Беларусы прадэманстравалі сваю адданасць еўрапейскім каштоўнасцям у 2020 і працягваюць дэманстраваць свой еўрапейскі выбар», — адзначыла яна.
Чытайце таксама:
«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа» — Ціханоўская пра Пушкіна
«Беларуская апазіцыя пераможа, гісторыя на яе баку» — прэм'ер Латвіі
Ціханоўская расказала, чаго чакае ад саміту НАТА для Беларусі
Каментары
І што канкрэтна яна прапануе?
"Ціханоўскай заклікала даць беларусам еўрапейскую перспектыву." Наце, бярыце.
Адна балбатня(((