Мікіта — былы франтмен гурта Hurma, а таксама аўтар шэрага песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».
Палітвязня затрымалі 25 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».
Справу Мікіты пачнуць разглядаць 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Марына Клімчук.
12 ліпеня Найдзёнаў адзначыць 33-годдзе ў зняволенні.
Падтрымайце Мікіту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Мікіта Міхайлавіч Найдзёнаў.
Каментары