Грамадства4545

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

У новым выпуску ТОКу пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч расказала, пры якіх абставінах яна вернецца ў Беларусь.

Alexievitch Алексіевіч Алексиевич

Як вядома, Святлана Алексіевіч падтрымала пратэсты 2020-га года, увайшла ў склад прэзідыума Каардынацыйнай рады. У канцы верасня 2020 года яна з'ехала за мяжу.

Лукашэнка публічна заяўляў, што Святлана Алексіевіч здрадзіла Беларусі і выехала.

Сама пісьменніца заўважае: «Калі мне было б хаця б 40 гадоў і было здароўе, то, зразумела, можна было не выязджаць. Але з маім здароўем мяне б хапіла на Акрэсціна на два дні».

Алексіевіч згадвае, што ў свой час, у 2018 годзе, Лукашэнка не даў адсвяткаваць яе 70-годдзе. «Я падумала: «Божа, якая нянавісць павінна быць у чалавека, каб ён так паводзіў сябе».

@tokbelarus Чем белорусы отличаются от россиян? #лукашенко #беларусь #нашаніва #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси ♬ transgender - &lt3

«Я б сказала, што гэта тая ж хвароба, што і ў Зянона Пазняка. Рэўнасць. Ён жа з кожным можа зрабіць усё, што хоча. А тут не можа. Ён бачыць, што чалавек думае інакш. І шмат якія рэчы яму проста незразумелыя, аб чым я гавару. Гэта яшчэ больш [яго] злуе.

Ну каму спадабаецца, калі я гавару, што дыктатура гэта малакультурная рэч (…) Хіба ён нават абрадаваўся, калі я выехала», — тлумачыць пісьменніца прычыны негатыўных адносін Лукашэнкі да сябе.

«Калі ён хоча, каб я цяпер вярнулася… Я вярнуся, калі народ вернецца. [Бо] як гэта будзе? [Хай] я вярнуся, нават калі ён мне гарантуе — хаця ва ўсе яго гарантыі я не веру. А як я буду выглядаць перад тымі людзьмі, чые дзеці жывуць з бабулямі, дзядулямі, [бо бацькі сядзяць]? Чакаюць гэтых цукерак».

Алексіевіч тлумачыць, чаму яна згадала пра цукеркі:

«Пераможам, тады будуць цукеркі», — сказаў мне адзін маленькі хлопчык, які перабег у Вільню. Я прынесла цукеркі, ён так абрадаваўся. «А мне тата сказаў, што калі мы пераможам, тады ў доме будзе шмат цукерак. І я чакаю».

Глядзіце цалкам:

Каментары45

  • Пытанне
    11.11.2024
    Гэта на якой хвіліне яна такой херні пра Пазьняка нагаварыла? Ці гэта журналісты так абзацы пераставілі?
  • Пачакуха
    11.11.2024
    Галасавала за Лукашэнку, хваліла яго, прасоўвала рускі мір, а цяпер сядзіць "чакае"...
  • Пытанне
    11.11.2024
    Навошта вы вырашылі канчаткова сапсаваць рэпутацыю нобелеўскага лаўрэата такімі інтэрв'ю?
    Зараз жа іншы час, з інтэрнэту ўжо не выдаліш - кожны можа зрабіць скрыншот і захаваць навечна тое, што яна нагаварыла.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»17

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»17

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →