Грамадства1111

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы

Будаўніцтва новага завода пачалося ў сярэдзіне красавіка 2024 года. А яго завяршэнне плануецца ўжо ў наступным годзе. Выязную нараду на будаўніцтве смеццеперапрацоўчага завода паблізу ад палігона «Трасцянецкі» правёў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў 11 лістапада, перадае «Мінск-Навіны».

— У цяперашні момант гатоўнасць аб'екта складае каля 25-28%. Вядзецца збудаванне каркаса будынка завода, а таксама дапаможных збудаванняў — кацельні і складскіх памяшканняў. Праца вядзецца вахтавым метадам, у тым ліку ў выходныя дні. Рэсурсаў хапае: будоўля забяспечана абсалютна ўсім неабходным, — распавёў дырэктар Гардарбуда Сяргей Панёў.

Паралельна ідзе закупка і дастаўка абсталявання.

— Штогод у Мінску ўтвараецца каля 600-700 тысяч тон камунальных адходаў, а магутнасць існуючага завода дазваляе адсартоўваць каля 100 тысяч тон. Таму было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага завода, які дазволіць сартаваць усё смецце, якое паступае, — сказала генеральны дырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Марына Тоўсцік.

Яна таксама адзначыла некалькі асаблівасцей праекта. Сярод іх — стварэнне вытворчасці RDF-паліва з пакінутых пасля сартавання адходаў. Пастаўлена задача стварыць замкнуты цыкл, у якім будуць выкарыстоўвацца тэхналогіі, якія даюць магчымасць перапрацоўваць адходы пластыка ў ПЭТ-флекс і гранулы, вырабляць альтэрнатыўнае паліва для пастаўкі на цэментныя заводы краіны.

Новая вытворчасць абяцае стаць заводам з самымі вялікімі магутнасцямі не толькі ў Беларусі, але і сярод суседніх краін, піша выданне.

Каментары11

  • Жвір
    11.11.2024
    А дзе канкрэтна ў Менску яго будуюць ? Спадзяюся, што не ў маім раёне... Самае лепшае месца - Лошыца і Трасьцянец, бо там здаўна былі вялізныя гарадзкія сьметнікі, жыхары добра прызвычаіліся й нічога не адчуюць, ім ужо ўсё роўна, а мне - не.
  • Ваўкалак
    11.11.2024
    Балаболы, можа, яны будуюць крэматорый для мянтоў?
  • Ганьба
    11.11.2024
    Жвір , ды вы, баценька, альтруіст!

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →