У Літве часова аднавілі ўнутраны памежны кантроль на мяжы з краінамі ЕС
Памежны кантроль па ўсім перыметры дзяржаўнай мяжы, уключаючы і мяжу з краінамі Еўрасаюза, улады Літвы аднавілі на час правядзення саміту НАТА ў Вільні. Дадатковы памежны кантроль у Літве будзе дзейнічаць з 7 па 13 ліпеня ўключна.
На гэтыя дні аднаўляецца памежны кантроль на мяжы Літвы з Польшчай і Латвіяй, а таксама для ўсіх пасажыраў міжнародных аэрапортаў у Вільні, Каўнасе і Паланзе, а таксама ў марскім порце Клайпеды.
Адзначаецца, што на закансерваваных пунктах памежнага кантролю на літоўска-польскай і літоўска-латвійскай мяжы цяпер дзяжураць мабільныя групы.
Каментары