Свет

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі папярэдзілі NATO пра пагрозу з боку Беларусі

У лісце тры лідары заяўляюць, што супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам падрывае бяспеку рэгіёна і ўсёй еўраатлантычнай прасторы.

Фота: Omar Havana / Getty Images

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разам з польскім і латвійскім калегамі Анджэем Дудам і Эгілсам Левітсам напісалі ліст генсакратару NATO Енсу Столтэнбергу, у якім папярэджваюць пра пагрозу з боку Беларусі. Ліст распаўсюдзіла прэс-служба літоўскага прэзідэнта.

У лісце тры лідары заяўляюць, што супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам падрывае бяспеку рэгіёна і ўсёй еўраатлантычнай прасторы.

Прэзідэнты адзначаюць, што Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі і яе рэсурсы для сваёй агрэсіўнай вайны супраць Украіны, што сведчыць аб усё больш цеснай вайсковай інтэграцыі паміж дзвюма краінамі.

«Яе нядаўняй праявай стала размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Гэта эскалацыйны крок у кантэксце вайны ва Украіне і прамая пагроза бяспецы нашай супольнасці. Гэта яшчэ адно грубае парушэнне асноватворнага акта Расія — NATO і жывы доказ таго, што гэты дакумент больш не дзейнічае», — гаворыцца ў лісце.

Наўседа, Дуда і Левітс таксама папярэджваюць, што перамяшчэнне расійскіх наймітаў «Вагнера» і іх лідара Яўгена Прыгожына ў Беларусь «створыць рызыку для палітычнай стабільнасці ў Беларусі і, як вынік, [азначае] патэнцыйную страту кантролю над звычайнымі і ядзернымі ўзбраеннямі».

Прэзідэнты таксама адзначаюць, што прысутнасць вагнераўцаў можа прымусіць Беларусь аднавіць правакацыі з мігрантамі на мяжы з ЕС.

«Сёння, напярэдадні саміту NATO ў Вільні (які пройдзе 11-12 ліпеня. — «НН»), мы маем патрэбу ў салідарнасці і адзінстве для процідзеяння ўсім пагрозам у адпаведнасці з прынцыпам «360 градусаў», у тым ліку і тым, што ўзніклі ў выніку нядаўніх падзей у Беларусі. Мы павінны паказаць Расіі, што мы бачым і разумеем іх, што мы гатовыя выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для процідзеяння ім», — гаворыцца ў лісце.

Каментары

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?11

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі новую групу крыві

Для працы з дзецьмі прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі прыдумаў беларускіх трансформераў4

Жыхара Кіраўска другі раз за год судзяць па палітычным артыкуле. Раней казалі, што ён «хацеў сарваць выбары»

У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога

«Людзі рынуліся ў крамы па ваду, у выніку быў часовы яе дэфіцыт». Беларусы расказваюць пра тое, як польскія ўлады змагаюцца з паводкай

Столтэнберг: Самы хуткі спосаб скончыць вайну — прайграць яе. Але гэта прынясе не мір, а расійскую акупацыю2

«У Wargaming працавала шмат ватнікаў і ябацек». Папулярны IT-блогер патлумачыў, чаму менавіта там10

Чаму каты і кошкі так лёгка пралазяць у вузкія шчыліны? І не толькі3

ЕС дасць Украіне крэдыт 35 млрд еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?11

Ізраільскі бізнэсмен стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі. Хто гэтая фатальная лэдзі?

Галоўнае
Усе навіны →