Спорт33

Беларусы возьмуць удзел у чэмпіянаце Еўропы яшчэ па адным цікавым відзе спорту. Сярод удзельнікаў Нігерыя, Танзанія і нават Нямеччына

Адкрыты чэмпіянат Еўропы па гарадках будзе ўключаць наступныя дысцыпліны: гарадкі класічныя, гарадкі еўрапейскія, гарадкі фінскія — кюккя.

Фота: centerspyridon.ru

Удзел у чэмпіянаце Еўропы па гарадошным спорце, які пройдзе з 24 па 30 ліпеня на тэрыторыі Ленінградскай вобласці ў горадзе Прыазёрску возьме каманда Беларусі. Пра гэта ТАСС у чацвер распавялі ў прэс-службе Федэрацыі гарадошнага спорту Расіі.

«У чэмпіянаце Еўропы традыцыйна возьмуць удзел прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Федэратыўнай Рэспублікі Германія і іншых еўрапейскіх краін, — паведамілі ў прэс-службе — запрошаныя краіны: Казахстан, Кыргызстан, Азербайджан, Кітайская Народная Рэспубліка, В'етнам, Нігерыя, Танзанія, Куба і краіны Лацінскай Амерыкі».

Адкрыты чэмпіянат Еўропы 2023 года будзе прымеркаваны да стагоддзя гарадошнага спорту і будзе ўключаць наступныя дысцыпліны: гарадкі класічныя, гарадкі еўрапейскія, гарадкі фінскія — кюккя.

Чытайце таксама:

У Беларусі правялі чэмпіянат Еўропы па вельмі дзіўным відзе спорту

Футбаліст, які адмовіўся гуляць у зборнай пры Лукашэнку, перайшоў у польскі клуб

Весляроў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі

Каментары3

  • mikola
    06.07.2023
    idyioty....Tolki Azyja udzelniczae.....
  • Ахах
    06.07.2023
    пускай лучше тренируются на скорость пакование в черные пакеты
  • Андрусь
    06.07.2023
    Засталося яшчэ Нацыянальную зборную па лапце стварыць і адправіць на спаборніцтвы ў краіну-агрэсарку. 

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

У пяцідзесяціградусны мароз у вёсцы ў Сібіры знікла ацяпленне3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся10

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →