Раніцай 3 ліпеня дроны «Шахед» нанеслі ўдары па ўкраінскім горадзе Сумы. У выніку два чалавекі загінулі, яшчэ 19 пацярпелі.
Паведамлялася, што дроны-камікадзэ пашкодзілі адміністрацыйны будынак і два шматкватэрныя жылыя дамы. Цяпер стала вядома, пра які адміністрацыйны будынак ішла размова — гэта будынак СБУ.
У вечаровым звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў зенітчыкам за абарону неба, але адзначыў, што Украіна пакуль не мае дастатковай колькасці якасных сістэм СПА, каб абараніць усю тэрыторыю.
«Вораг гэтым карыстаецца, як сёння, калі нанёс чарговы тэрарыстычны ўдар па горадзе Сумы іранскім дронам, у прыватнасці, па жылых дамах, а таксама па будынку Службы бяспекі Украіны. У выніку гэтых удараў ёсць параненыя, ёсць загінулыя», — паведаміў Зяленскі і выказаў спачуванні.
Каментары