Грамадства2323

Лукашэнка ўсклаў вянок да Кургана Славы без сыноў

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да Кургана Славы пад Мінскам. Цырымонія прайшла без удзелу яго сыноў, хаця на 9 Мая яны прысутнічалі на плошчы Перамогі. 

Як заўважае Reform.by, ускладанне было непрацяглым па часе. Цырымонія заняла каля 10 хвілін. Лукашэнку суправаджалі вышэйшыя беларускія чыноўнікі: прэм'ер-міністр, старшыні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі, начальнік Генштаба, генпракурор, а таксама старшыні ФПБ і Мінскага аблвыканкама.

У прамове Лукашэнка растлумачыў, што Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці 3 ліпеня ў дзень вызвалення Мінска, бо «Вялікая Айчынная навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду». Ён звярнуў увагу, што свята з беларусамі раздзяляе моладзь Расіі, Арменіі, Кыргызстана.

Лукашэнка правёў паралелі з сучаснымі падзеямі, заявіўшы пра тое, што «наваяўленым нацыстам» варта было б перагледзець кадры маршу нямецкіх ваеннапалонных у Маскве ў 1944 годзе.

Ён таксама зазначыў, што пераможцы завяшчалі яго пакаленню зямлю Беларусі, цяпер жа настала чарга моладзі «берагчы гэты лапік зямлі».

Апошні вайсковы парад у Мінску прайшоў у 2020 годзе. Пасля было прынята рашэнне аб правядзенні такіх мерапрыемстваў толькі ў юбілейныя гады. 

Каментары23

  • Лёлік з-пад Лімасола
    03.07.2023
    Як добра, што яны самі ўсё фіксуюць "з дапамогай адыа-відэа апаратуры"
  • Победобесие
    03.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • яя
    03.07.2023
    дядя женя привёз много новых игрушек) некогда

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне ўсталявалі апору ЛЭП, якая паставіла рэкорд2

Стваральнік «Флібусты», падобна, пайшоў з жыцця праз эўтаназію7

Хто гэты незвычайны аграрый, якога ўзнагародзілі на «Дажынках»?7

«Лукашэнка — маньяк улады, палітычны звер» — былы амбасадар Польшчы3

Турцыя заблакавала пастаўкі амерыканскай электронікі расійскаму ВПК2

Памёр Мікола Трафімчук

Пазняк пра Калеснікаву: Няма адказу на пытанне, навошта з яе ўпарта раскручваюць рэвалюцыянера і лідара126

«Узялі бутэльку віна і цыгару». Як пайшоў у адстаўку экс-міністр замежных спраў Украіны3

Праваслаўны прыход у Слоніме пакараюць за незаконна перамаляваны храм XVII стагоддзя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

Каго Лукашэнка паставіць на выбары кандыдатамі-спойлерамі?

Галоўнае
Усе навіны →