Вайна33

Я не ведаю пра якія-небудзь рашэнні адносна ATACMS — прэс-сакратар Пентагона

У Міністэрстве абароны ЗША заявілі, што не валодаюць інфармацыяй аб планаваных на найбліжэйшы час рашэннях аб перадачы Украіне ракет ATACMS, паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: John Hamilton / U.S. Army via AP

Па просьбе журналістаў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр на брыфінгу 29 чэрвеня пракаментаваў інфармацыю выдання The Wall Street Journal аб тым, што Злучаныя Штаты Амерыкі нібыта «блізкія» да ўзгаднення перадачы Украіне дальнабойных ракет ATACMS.

«Мне няма чаго паведаміць пра ATACMS, і я не ведаю пра якія-небудзь рашэнні адносна ATACMS», — заявіў чыноўнік.

У канцы мая прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на пытанне, ці не пара ўжо ЗША даць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS, адказаў, што «гэта [пытанне] ўсё яшчэ разглядаецца».

Ракета ATACMS мае радыус дзеяння да 300 кіламетраў. Белы дом непакоіцца, каб гэтыя дальнабойныя ракеты не былі ўжытыя Узброенымі сіламі Украіны для ўдараў па тэрыторыі Расіі.

Каментары3

  • ром
    30.06.2023
    сша непакояцца)) дык а для чего давать тады такия ракеты??
    а если уж даете то хай бьють на маскве
  • Метраном
    30.06.2023
    Што й трэ было разумець. Амерыканцы лічаць, што яшчэ зарана Ўкрайне перамагаць, занадта хутка, не настаў патрэбны час.
  • Freddy
    30.06.2023
    Вот что значит когда у власти дементивный старик. 

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →