Здароўе44

Падсалоджвальнік аспартам спрыяе развіццю раку — Reuters

Паводле крыніц агенцтва, зусім нядаўна Сусветная арганізацыя аховы здароўя шляхам даследавання выявіла, што самы распаўсюджаны падсалоджвальнік з'яўляецца канцэрагенам. Хутка можа надысці афіцыйнае прызнанне.

Фота: Getty Images

Штучны заменнік цукру аспартам, які масава выкарыстоўваецца ў свеце пры вытворчасці нізкакаларыйнай кока-колы ды іншых салодкіх напояў, можа быць вельмі хутка афіцыйна прызнаны канцэрагенам. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Па іх інфармацыі, рэгулятары СААЗ па даследаванні раку і харчовай бяспекі ў чэрвені завяршылі даследаванне, якое вызначыла ўласцівасць аспартаму ўплываць на ўзнікненне раку ў чалавека.

Услед за гэтым адкрыццём неўзабаве можа рушыць афіцыйнае прызнанне гэтага падсалоджвальніка небяспечным для ўжывання.

«Аб'яднаны экспертны камітэт па харчовых дабаўках (JECFA) і Міжнароднае агенцтва па даследаванні раку (IARC) правялі два асобныя канфідэнцыйныя даследаванні і вызначылі, што асноўны кампанент кока-колы, падсалоджвальнік аспартам, з'яўляецца ўзбуджальнікам раку. Ужо 14 ліпеня павінна быць выдадзена афіцыйная заява СААЗ з наступным унясеннем аспартаму ў спіс небяспечных рэчываў», — піша агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў СААЗ.

Пры гэтым крыніцы адзначаюць, што, нягледзячы на ​​беспрэцэдэнтнасць будучай заявы, кампанія Coca-Cola зможа знайсці замену свайму асноўнаму кампаненту, каб пазбегнуць масавых судовых працэсаў са спажыўцамі.

Каментары4

  • Химоза
    30.06.2023
    Все никак не на.пут горе химики природу. Уже сколько этих Е запрещено. За остальными только вопрос времени. Приятного аппетита любителям глутамата натрия
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    30.06.2023
    Хацеў я неяк на рыбалоўным буры балты адкруціць, нажы змяніць... Аж не! Ніяк не паддаваліся, заіржавелі!  У Інтэрнэце адшукаў патрэбную інфармацыю --- каб адкруціць іржавы болт трэба яго паліць кока-колай!!! Пайшоў у краму, набыў кока-колу... Змачыў балты. Няхай пастаяць да раніцы. Але, праз гадзіну рашыў праверыць, неўцярпёж! 
    Балты, як па ўзмаху чароўнай палачкі -- лёгка, лёгка адкруціліся!
    І я зразумеў -- якую атруту, хоць і рэдка, я піў! 
    P.S: Калі ў Вас панос, страўнік "круціць" -- раю папіць кока-колы! Імгненна аздаравееце! Усе бактэрыі перадохнуць!
  • Янка
    30.06.2023
    Химоза, глутамат натрыя існуе ў прыродзе, бо з'яўляецца маркерам
    бялку. То бок там, дзе ёсьць амінакіслоты - там будзе і глутамат натрыю,
    які стварае густ бялку aka умамі. Праблему стварае выключна
    звышнарматыўнае ўжыванне гэтага рэчыва, асабліва недабрасумленнымі
    вытворцамі, якія спрабуюць праз гэта палепшыць густ нізкаякасных
    харчовых вырабаў. Але тое ж самае магчыма сказаць і ў датычэнні да
    звычайнай паваранай солі aka хлорыд натрыя.
    А шматлікім даследванням і
    спрэчкам на конт канцэрагенасці аспартаму ўжо некалькі дзясткаў год і
    пакуль што ўпыўнена гаворыць аб шкоднасці аспартаму магчыма толькі пры
    звышнарматыўнам ягоным ўжыванні. Таму адносіны да аспартаму - справа
    кшталту падабаецца/не падабаецца, напрыклад можа не падабацца ягоны
    паслягуст.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе7

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →