Грамадства55

Сахашчык: Шанцаў у беларускай сістэмы выстаяць у крызіснай сітуацыі няма

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і бяспецы Валерый Сахашчык у інтэрв'ю «Радыё Свабода» паразважаў пра ўплыў «паходу Прыгожына» на падзеі ў Беларусі.

Валерый Сахашчык Валерий Сахашчик Valery Sakhashchyk
Валерый Сахашчык падчас інтэрв'ю. Скрын відэа.

Пра паход Прыгожына на Маскву

Сахашчык лічыць, што гэта быў класічны вайсковы мяцеж. «Паколькі дзяржаўная сістэма Расіі вельмі неэфектыўная, гэта працяглы канфлікт паміж ПВК «Вагнер» і кіраўніцтвам Міністэрства абароны Расіі. Даўно трэба было на гэты канфлікт звярнуць увагу і ўрэгуляваць яго».

Асноўным яго вынікам Сахашчык лічыць тое, што ўвесь свет убачыў абсалютную няздольнасць кіраўніцтва Расіі функцыянаваць у крызіснай сітуацыі. Ніхто не змог супрацьстаяць прасоўванню вагнераўцаў.

«Гэта сведчыць пра тое, што карупцыя разʼела ўсю дзяржаўную сістэму. Мы ўбачылі вартага жалю Пуціна, перапужанага, які пачаў гаварыць нейкія дурныя словы. Пуцін паказаў сваю слабасць», — адзначае Сахашчык. 

У той жа час ён лічыць, што цяпер пакуль рана рабіць нейкія высновы: «Мне чамусьці здаецца, што мы прысутнічаем у антракце гэтага спектакля».

Роля Лукашэнкі ў вырашэнні канфлікту

На думку Сахашчыка, роля Лукашэнкі ў перамовах з Прыгожыным была «вельмі сціплая»:

«Яго дапусцілі да ўдзелу ў гэтых перамовах. Разыгралі прыгожую карцінку. У кожным разе неабходна нейкая тэрыторыя, куды трэба даць «Вагнеру» адысці. Бо, калі пакінуць так, як ёсць, гэта можа прывесці да вялікай сутычкі і праліцця крыві. Беларусь традыцыйна ў сябе хавае злачынцаў. Таму згадалі пра Аляксандра Рыгоравіча. А ён вельмі любіць, калі нехта звяртае на яго ўвагу».

Сахашчык лічыць, што сам Лукашэнка не спадзяецца на тое, што Прыгожын прыйдзе ў Беларусь са сваёй арміяй ці набярэ там новую армію.

«Прыгожын ужо здрадзіў неаднаразова. Ён здрадзіў Пуціну. Што яму перашкаджае здрадзіць Лукашэнку?» — задае пытанне Сахашчык.

На яго думку, нічога добрага прыход «вагнераўцаў» Беларусі не дасць. «Гэта міна запаволенага дзеяння, якая некалі ўзарвецца невядома чым».

На погляд Сахашчыка, мяцеж Прыгожына паказаў, што «ўсе іх хвалёныя вертыкалі ні на што не здольныя. Як толькі пачаўся мінімальны крызіс, усе павыляталі ў Дубаі, Турцыі і Маямі. Ніхто не хоча абараняць Пуціна.

Дакладна таксама ніхто не захоча абараняць Лукашэнку. Пуцін хаця б дае красці сваёй камандзе. А Лукашэнка ўсіх запужвае, збірае дасье. А крадзе толькі яго сямʼя. Таму ў Беларусі ўсё гэта будзе нашмат хутчэй. І шанцаў у беларускай сістэмы выстаяць у крызіснай сітуацыі няма».

Ці магчымы паход «вагнераўцаў» праз Беларусь на Украіну

Сахашчык мяркуе, што каб «вагнераўцы» хацелі напасці на Украіну з Беларусі, то даўно б гэта зрабілі. Для гэтага не трэба было Пуціну знеслаўляць сябе на ўвесь свет.

«Вы можаце сабе ўявіць, што Пуцін заплаціў такую вялікую цану — зняславіць сябе перад усім светам дзеля таго, каб «вагнераўцы» напалі з тэрыторыі Беларусі?»

— задае пытанне прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Як шмат беларусаў можа быць у ПВК «Вагнер»

Сахашчык падкрэслівае, што ніхто не можа дакладна сказаць, колькі беларусаў служыць у прыватнай вайсковай кампаніі Прыгожына. Але, на яго думку, іх колькасць немалая. Гэта ён тлумачыць адсутнасцю ў Беларусі нармальнай працы і перспектыў.

«Для чалавека, які адслужыў прапаршчыкам, кантрактнікам ці нават афіцэрам ва ўзброеных сілах Беларусі, а потым апынуўся на грамадзянцы і разумее, што ён ніяк не можа сябе рэалізаваць, гэта здаецца добрай прапановай. Яму абяцаюць 250 тысяч расійскіх рублёў у месяц. А тут яшчэ ўсялякія прыгожыя ролікі пра баявы дух, братэрства. Гучыць добра. Можна паспрабаваць»,

— тлумачыць Сахашчык.

Пра дзейнасць беларускай дэсантна-штурмавой роты ва Украіне

Сахашчык паабяцаў, што, калі прыйдзе час, то ўсе даведаюцца падрабязнасці дзейнасці беларускай дэсантна-штурмавой роты.

«Гэта падраздзяленне сапраўды толькі маленькая частка таго, чым займаецца наш дэпартамент. Каб перамагчы, мы павінны мець вялікую магутную арганізацыю. У адрозненне, хіба што, ад іншых беларускіх добраахвотных фармаванняў, мы не робім стаўку на вызваленчы паход на Мінск.

Мы не робім стаўку на грамадзянскую вайну. Мы робім стаўку на тое, што беларусы не будуць страляць у беларусаў. У нас ёсць дакладны план, як гэтага дабіцца, і я цалкам веру, што ён рэалістычны».

«Мы павінны вырашыць пытанне без грамадзянскай вайны. Свету не патрэбна Сірыя ў цэнтры Еўропы. Нам, беларусам, не трэба расколваць нацыю да канца і рабіць так, каб яшчэ шмат пакаленняў адчувалі нянавісць адно да аднаго», — лічыць Сахашчык.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі адзначыў, што акрамя гэтага падраздзялення ёсць яшчэ сістэма стратэгічнага аналізу, магутная каманда камунікацыі, сістэмы разведкі і ўласнай бяспекі.

Акрамя баявога, ва Украіне есць яшчэ некалькі іншых беларускіх падраздзяленняў, напрыклад IT-падраздзяленне, якое «ў разы большае за баявое падраздзяленне» і якое выконвае важныя задачы для ўзброеных сіл Украіны. Калі пачнецца вызваленне Беларусі, яно будзе ў гэтым дапамагаць.

Адказ Карпянкову

Сахашчык прапанаваў Карпянкову паказаць, на што ён здольны, акрамя таго, як збіваць дзяўчат-студэнтак ды старых і параіў «засунуць свой язык у якую-небудзь сваю дзірку і лепш падумаць, куды яму дзявацца, калі ўсё пасыплецца ў Беларусі».

Чытайце яшчэ:

Валерый Сахашчык заклікаў «аб’яднаць сілы і ўратаваць радзіму»

Сахашчык паказаў байцоў сваёй роты і звярнуўся да беларускіх і расійскіх вайскоўцаў

Пазняк: Я паспрыяў Сахашчыку, даў яму шмат авансаў. На жаль, ён іх не апраўдаў

Каментары5

  • Беня
    27.06.2023
    А что-ж ты не влез со своими штабистами в "окно возможности"?
  • Натарыус
    27.06.2023
    Дзе дакументы?
  • Федзя
    27.06.2023
    Ну чаму, прыход вагнераўцаў, не дасць нічога добрага? Гэта ж пакаранне калгаснага народца, за тупы выбар 1994 года, а гэта добра!

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп лідзіруе з вынікам 198 на 109

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп лідзіруе з вынікам 198 на 109

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд3

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп лідзіруе з вынікам 198 на 109

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп лідзіруе з вынікам 198 на 109

Галоўнае
Усе навіны →