Сахашчык паказаў байцоў сваёй роты і звярнуўся да беларускіх і расійскіх вайскоўцаў
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык апублікаваў пост з фота ваяроў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты, якая цяпер ваюе ва Украіне пад ягоным камандаваннем.
Ва Украіне рота, паводле Сахашчыка, «атрымлівае баявы досвед, неабходны для стварэння новага, высокатэхналагічнага і высокаэфектыўнага беларускага войска».
Пра стварэнне гэтага падраздзялення і пра тое, што яно дзейнічае ўжо два месяцы, Валерый Сахашчык паведамляў раней.
У сённяшнім пасце таксама ёсць два звароты — да беларускіх сілавікоў (ужо не першы раз) і да расійскіх вайскоўцаў. Беларусам Сахашчык гаворыць:
«Мы заўсёды былі адзіным народам і такім застаёмся. Злачынная групоўка, якая незаконна захапіла і ўтрымлівае ўладу ў Рэспубліцы Беларусь, спрабуе раскалоць нас і падбухторвае нас адно супраць аднаго, але нам няма чаго дзяліць. Мы, ваяры, прынялі прысягу, каб забяспечыць бяспеку нашага народа, абараняць яго ад ворагаў, якія праліваюць кроў беларусаў і пазбаўляюць іх волі. Давайце памятаць пра нашу прысягу і выконваць свой вайсковы абавязак!»
Расіян, якія цяпер атабарыліся ў Беларусі, Сахашчык папярэджвае:
«Ніхто не клікаў вас на нашу Радзіму. Любыя дамоўленасці з ужо даўно незаконнай беларускай уладай не каштуюць нават той паперы, на якой яны напісаныя. Вы такія ж акупанты, як і вашы суайчыннікі ва Украіне. Неўзабаве мы прапануем вам пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і вярнуцца ў Расію. І калі гэты момант надыдзе, у вашых інтарэсах будзе зрабіць гэта добраахвотна».
Дзяніс «Кіт» Прохараў — пра адносіны да Сахашчыка, Офіса Ціханоўскай і папаўненне палка Каліноўскага
Каліновец «Кусь»: Любы дзеяч беларускай рэвалюцыі перастане для мяне існаваць, калі возьме ўдзел у гандлі палітвязнямі ў абмен на зняцце санкцый
Жданаў: Калі полк Каліноўскага вырашыць зайсці ў Беларусь, Украіна яму дапаможа
Каментары
абажаю иво