Вайна22

Украінцы за выходныя прасунуліся на 1-2 кіламетры — Мінабароны

Цяпер УСУ замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

Украінскія воіны. Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Сілы абароны Украіны ў канцы мінулага тыдня пачалі наступ на некалькіх кірунках на ўсходзе краіны і па стане на раніцу панядзелка прасунуліся наперад на 1-2 км, як паведаміла ў сваім тэлеграм-канале намесніца міністра абароны Ганна Маляр.

«Нашы войскі на ўсходзе ў канцы мінулага тыдня пачалі контрнаступальныя дзеянні ў раёнах Арэхава-Васільеўкі, Бахмута, Багданаўкі, Ягаднага, Кляшчыеўкі і Курдзюмаўкі. На кожным з кірункаў прасоўвання ад 1 да 2 км. Цяпер войскі замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах і працягваюць знішчаць ворага», — напісала яна.

У той жа час акупанты, па яе словах, спрабавалі наступаць на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. На працягу мінулага тыдня на гэтых напрамках адбылося каля 250 баявых сутыкненняў. Але выцесніць украінскія войскі з займаных пазіцый вораг не змог. Цяжкія баі працягваюцца.

Па словах Маляр, за мінулы тыдзень на ўсходзе расейцы здзейснілі 6457 абстрэлаў, выпусціўшы 315 006 боепрыпасаў. Намесніца міністра падкрэсліла, што ў параўнанні з мінулым тыднем колькасць абстрэлаў павялічылася.

Яна таксама дадала, што становішча на поўдні за мінулы тыдзень істотных змен не зведала.

«Сілы абароны Украіны працягвалі вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках. За тыдзень у выніку паляпшэння аператыўнага (тактычнага) становішча і выраўноўвання лініі фронту павялічылася плошча вызваленых тэрыторый на 17 км²».

Намесніца міністра падкрэсліла, што ўсяго з моманту пачатку наступлення вызваленая плошча на поўдні складае 130 квадратных кіламетраў.

Каментары2

  • Немцы за расею
    26.06.2023
    Такімі тэмпамі да года 30 справяцца. Каб захад не жаваў саплю, а даў зброю на месяцы 3-5 раней то ўсё бфло інакш бо рускія не паспелі б выбудаваць лінію абароны, а так захад, а канкрэтна немцы нібы спецыяльна паспрылі ўмацаванню рускіх
  • Мойша
    26.06.2023
    Немцы за расею, захад не спрыяў крамлю, проста захад на прайягу доўгіх год не ўкладаў грошы ў сваю вайскову сістэму і калі расея напала на Ўкраіну то ў захада не было і па сёння няма магчымасцяў каб эфектыўна супрацьстаяць шэтаму.
    Над та доўга гуляліся з грэттамі ў экалагічны крызіс

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →