Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на найбліжэйшыя два месяцы выставіў на аўкцыёны каля 170 лотаў. Сярод іх пяць гісторыка-культурных аб'ектаў. Адзін з такіх лотаў — былая сядзіба Федаровічаў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына, якую прапануюць купіць за 25,9 тысячы рублёў, піша БелТА.
Дом пабудавалі яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. Да 2012-га будынак выкарыстоўвалі пад тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. Наступныя пяць гадоў ён стаяў пусты, а ў 2017-м упершыню аказаўся на аўкцыёне.
У 2019-м годзе сядзібу набыла жыхарка Наваполацка, але давесці яе да ладу ў жанчыны не атрымалася. Урэшце будынак вярнулі ў дзяржаўную ўласнасць і цяпер прадаюць за паўцаны.
Каментары