Грамадства99

У атэстатах і дыпломах новага ўзору замест прозвішча — «фамілія»

Бланкі дакументаў аб адукацыі памянялі са жніўня 2022 года, усе іх узоры сабраныя ў пастанове Саўміна № 274. А журналісты «Еўрарадыё», зірнуўшы на іх, пабачылі грубую лексічную памылку.

Ва ўсіх дакументах аб адукацыі, выкананых па-беларуску, замест слова «прозвішча» стаіць слова «фамілія».

Між тым апошняе слова, хоць і ёсць у беларускай мове, але ў іншым значэнні: калі ідзе гаворка пра род, шэраг пакаленняў з адным прозвішчам. Слоўнік дае прыклад: «Фамільны дом Міцкевічаў».

Каментары9

  • Алек. Ру
    10.06.2023
    Нічога дзіу́нага. Міністэрства "адукацыі" зноу́ паказала сваю дрымотную неадукаванасць і поу́нае наплявацельства да дзяржау́най (хай толькі на паперцы) мовы. Нават ганьбіць тых невукау́ няма сэнсу. Ім усë фіялетава.
  • Андрусь
    10.06.2023
    Мовазнаўцы з Капылоўскага напаўразагнанага інстытуту  знойдуць у якім-небудзь слоўніку часоў развітога сацыялізму слова "фамілія" ў патрэбным значэнні, падмацуюць фразай з якога-небудзь ранняга Куляшова і давядуць, што гэта таксама па-беларуску і ўсё слушна. 
  • Paliašuk
    10.06.2023
    Ні многа, ні мала - помнік эпохі. Якая адукацыя (нідзе не прызнаецца, з упорам на прарасейскую прамыўку мазгоў), такі й надпіс. Трэ' было на трасянцы "хвамілія" пісаць, грамацеі.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку12

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку12

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →